Ёган Гутэнбэрг
Ёган Гутэнбэрг | |
Johannes Gutenberg | |
Імя пры нараджэньні | Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg |
---|---|
Род дзейнасьці | гравюра, вынаходніцтва, друк |
Дата нараджэньня | не раней за 1393 і не пазьней за 1406[1][2][3] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | не пазьней за 26 лютага 1468 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вынаходнік, друкар, гравэр, інжынэр, каваль, ювэлір, мынцмайстар |
Навуковая сфэра | вынаходнік[d] |
Бацька | Фрыле Генсфляйш[d][4] |
Маці | Эльза Вірых[d][4] |
Ёган Гутэнбэ́рг (па-нямецку: Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg; к. 1399[5], Майнц, Сьвятая Рымская імпэрыя — 3 лютага 1468) — нямецкі ювэлір, вынаходнік і друкар, якому прыпісваецца вынаходніцтва кнігадрукаваньня (каля 1445). Галоўны здабытак, Біблія Гутэнбэрга, яшчэ вядомая як 42-радковая біблія, лічыцца ўзорам паводле аздабленьня і якасьці.
Сярод астатніх знаходак Гутэнбэрга можна назваць стварэньне мэталічных літар, вынаходніцтва працэсу вытворчасьці літар у вялікай (фактычна, масавай) колькасьці, выкарыстаньне чарнілаў на аснове алею і выкарыстаньне драўлянага друкарскага прэсу, крыху іншыя мадэлі якога на той час выкарыстоўваліся для выцісканьня віна і аліўкавага алею. Лічыцца, што Гутэнбэрг быў вядомым друкаром, існуе меркаваньне, што ён працаваў гравёрам па медзі з мастаком вядомым, як Master of the Playing Cards. Традыцыйна лічыцца, што мэтад Гутэнбэрга ўключае выкарыстаньне адмысловага сплаву і трафарэту пры наборы літар.
Выкарыстаньне зьменных літар стала рэвалюцыйным ходам у вырабе кніг у Эўропе. Тэхналёгія другу Гутэнбэрга хутка распаўсюдзілася па ўсім кантынэнце і была адным з найважнейшых момантаў Адраджэньня. Асоба Гутэнбэрга сёньня па-ранейшаму застаецца папулярнай: у 1999 годзе Гутэнбэрга назвалі №1 у сьпісе «Людзі тысячагодзьдзя», а часопіс Time-life назваў вынаходніцтва Гутэнбэрга самым важным у другім тысячагодзьдзі.
Надрукаваныя кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж 1450 і 1455 гадамі Гутэнбэрг надрукаваў некалькі тэкстаў, некаторыя зь якіх дагэтуль ня вызначаныя. У ягоных тэкстах не пазначалася імя і дата друкара, таму суаднясеньне кнігі і друкара магчымае толькі паводле тыпаграфічных прыкметаў і вонкавых спасылак. У прыватнасьці, вядома, што Гутэнбэргам былі надрукаваныя некаторыя царкоўныя дакумэнты, у тым ліку папскі ліст і дзьве індульгенцыі (адна зь якіх была выдадзеная ў Майнцы). Зразумеўшы перавагу друкарства ў большай колькасьці копіяў, былі заказаныя сем рэдакцыяў у двох стылях — у выніку было надрукавана некалькі тысяч копіяў[6]. Магчыма, Гутэнбэргам былі надрукаваныя лацінскія граматыкі Ars Minor аўтарства Эліюса Даната — іх датуюць 1451-52 або 1455 гадамі.
У 1455 годзе Гутэнбэрг скончыў выданьне прыгожа аформленай Бібліі (Biblia Sacra), на кожнай старонцы якой зьмяшчалася 42 радкі. Кошт адной копіі складаў 30 флярынаў[7], што складала тры гадавыя заробкі сярэднеадукаванага чалавека. У любым выпадку, гэта было значна таньней за манускрыпт, на падрыхтоўку якога ў пісара гэта адняло б цэлы год. Як і рукапісныя кнігі таго часу, Біблія Гутэнбэрга была вытанчана расьпісаная і ўпрыгожаная.
Да нашых дзён уцалелі 48 копіяў бібліі зь вядомых, у тым ліку дзьве копіі ў Брытанскай бібліятэцы — тэксты абодвух асобнікаў можна праглядзець і параўнаць у Інтэрнэце[8]. Тэксту бракуе такіх сучасных элемэнтаў тыпаграфікі, як нумарацыі старонак, абзацных водступаў і ўласна абзацаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Johannes Gutenberg // British Museum person-institution thesaurus
- ^ Johann Gutenberg // Каталіцкая энцыкляпэдыя (анг.) — 1995.
- ^ Johannes Gutenberg // Мінэапальскі інстытут мастацтва — 1883.
- ^ а б http://www.lagis-hessen.de/pnd/118543768
- ^ Гутэнберг Іаган // Культуралогія. Энцыкл. — Менск, 2003.
- ^ Meggs, P. B., Purvis, A. W. History of Graphic Design. — Hoboken, N.J.: Wiley, 2006. — P. 71.
- ^ Cormack, L. B.; Ede, A. A History of Science in Society: From Philosophy to Utility. — Broadview Press, 2004. — ISBN 1-55111-332-5
- ^ Treasures in Full: Gutenberg Bible. British Library. Праверана 19 кастрычніка 2006 г.