Turkcell
Тып | Anonim Şirket[d] |
---|---|
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаваная | 1994 |
Краіна | Турэччына |
Разьмяшчэньне | Стамбул (Турцыя) |
Ключавыя фігуры | Музафэр Акпінар (галоўны кіраўнік), Мэхмэт Сурэя Джыліў (генэральны дырэктар) |
Галіна | паслугі сотавай сувязі |
Прадукцыя | мабільная сувязь |
Абарачэньне | $4,7 млрд (2006 год) |
Чысты прыбытак | $832,9 млн (2006 год) |
Лік супрацоўнікаў | 13 901 чал. |
Даччыныя кампаніі | Lifecell[d] і БеСТ |
Turkcell (па-беларуску прамаўляецца Турксэл; NYSE: TKC, ISE: TCELL) — турэцкая кампанія, найбуйнейшы апэратар сотавай сувязі краіны. Штаб-кватэра — у Стамбуле. Заснаваная ў 1994 годзе, калі была запушчаная першая ў Турцыі GSM-сетка.
Уласнікі й кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Уладальнік 51 % акцыяў апэратара — Turkcell Holding, прыналежны Cukurova Telecom Holdings (53 %) і швэдзка-фінскай TeliaSonera (47 %). Напроста Cukurova Group прыналежыць каля 13,5 % акцыяў Turkcell, а TeliaSonera — 13,07 %. Расейская Altimo (тэлекамунікацыйная кампанія «Альфа-груп») валодае 49 % акцыяў кампаніі Cukurova Telecom Holdings (CTH), кантралявалай Turkcell праз Turkcell Holding. У вольным звароце знаходзіцца 23,4 % акцыяў Turkcell.
Капіталізацыя: на 17 красавіка 2007 году — $12,46 млрд; на 1 ліпеня 2008 году — $12,8 млрд.
Галоўны кіраўнік кампаніі — Музафэр Акпінар.
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
GSM-сетка кампаніі пакрывае 80,44 % тэрыторыі Турцыі, на якой пражывае 97,21 % яе насельніцтва. Turkcell у канцы 2006 году абслугоўвала 31,8 млн абанэнтаў. Выручка кампаніі за 2006 год — $4,7 млрд, чысты прыбытак — $832,9 млн.
29 ліпеня 2008 году набыла 80% акцыяў ЗАТ «БеСТ». Па завяршэньні ўгоды на астатнія 20% акцыяў «БеСТ» пачне дзейнічаць пяцігадовая забарона продажу.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Turkcell — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт кампаніі(анг.)