Начніца Натэрэра
| Начніца Натэрэра | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
| Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
| Род | Начніца (Myotis) |
| Від | Начніца Натэрэра |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Myotis nattereri (Kuhl, 1817) | |
| Арэал | |
| Арэал — чырвоны | |
Начніца Натэрэра (Myotis nattereri) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae). Раней да гэтага віду адносілі начніцу амурскую ды начніцу закаўкаскую[1].
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня цела 44–51 мм, размах крылаў 24,5–28 см, вага 5–9,5 г. Верх карычнявата-шэры. Ніз ад светла-шэрага да белага. Вушы параўнальна невялікія; звычайна яны не дасягаюць 20 міліметраў.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сустракаецца ў Эўропе (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Гэрцагавіна, Баўгарыя, Вугоршчына, Вялікабрытанія, Грэцыя, Данія, Ірляндыя, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксэмбург, Нарвэгія, Нямеччына, Нідэрлянды, Паўночная Македонія, Польшча, Расія, Румынія, Сэрбія, Славакія, Швэцыя, Швэйцарыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія) і Турэччыні.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Myotis nattereri утварае радзільныя калёніі (30–80[200] асобін) ў дуплах дрэў, у прасторах пад друзлай карой і ў скрынях для кажаноў, але таксама ў шчылінах будынкаў і мастоў, і часта ў стайнях для буйной рагатай жывёлы. Ён упадае ў спячку ў падземных месцах пражываньня (пячорах, скляпах і шахтах). Сілкуецца двухкрылымі, дробнымі лускакрылымі і жукамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Млекопитающие / Науч. ред. И. Я. Павлинов. — М.: ООО «Фирама "Издательство АСТ"», 1999. — С. 205. — ISBN 5-237-03132-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |