Перайсьці да зьместу

Mistreat

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mistreat
Гады 1988 — дагэтуль
Краіна
Месца ўтварэньня Сьцяг Фінляндыі Коўвала, Фінляндыя
Мова ангельская
фінская
нямецкая
Жанр Рок супраць камунізму
Oi!
Панк-рок
Выдавец «Alternative Action Records»
«Ainaskin Musiikki»
«NS Records»
«Panzerfaust Records»
«Sakaramiina Records»
«Midgård Records»
«PC Records (2)»
«The Lions Roar Records»
«Warfare»
«Hate Society Records»
«Mistreat Productions»
«HC Streetwear Productions»
«Hate Society Records»
Удзельнікі Мукэ, Пэтэ, Ёсэ, Атэ

«Mistreat» — адзін з найвядомейшых РСК-гуртаў зь Фінляндыі, актыўна выступае за межамі сваёй Бацькаўшчыны.

Найбольш вядомыя песьні Mistreat — «Finland skinheads», «We’re ready», «Hang the scum», «Skinhead girl», «To die for!» ды «On its knees». Таксама гурт выконвае старыя фінскія патрыятычныя песьні часоў Грамадзянскай ды Другой сусьветнай войнаў — «Kymenlaakson laulu», «Njet, Molotoff», «Sillanpään marssilaulu», «Marskin miehiä», «Röhöranta», «Oi Molotohvi», песьню Ірвіна Гудмэна «Mutakuono ja lakupelle», а таксама песьні, напісаныя Джэймсам Эрлам Рэям і гімн спартовага таварыства ХІФК «Stadin numero 1».

Склад 1994 — 1996 гады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад на лістапад 2018 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт «Mistreat» быў утвораны ў 1988 годзе трыма сябрамі (Мукэ, Ёнэ й Кайтсу). Яны былі сябрамі зь дзяцінства, і дзесьці ў сярэдзіне 80-х гадоў у іх пачалі ўзьнікаць цікавасьці да музыкі й стварэньня свайго гурту, замест марнаваньня часу нічога няробячы. Яны гралі пад рознымі імёнамі цягам 1985-1988 гадоў, пачыналі як панк-гурт, але вельмі хутка зьмянілі свой стыль на oi-панк, а ў 1988 годзе для іх было зразумела, што стыль стаў падобным да РСК. Збольшага гэта зьвязанае з тэкстамі песень. Людзі ўвесь час называлі іх гітлераўскімі панкамі, і таму было відавочна, што з гуртам і ягоным стылем. У гэты час гурт называўся «Synthetical Bastards», аднак з-за гэтакіх мянушак гурт зьмяніў назву на «Mistreat».

У тэкстах гурту адлюстраваная тэма савецка-фінскіх войнаў і павагі да фінскіх вэтэранаў («Veteran»), а таксама нэанацызму і расізмуH.A.T.E.», «Ei armoa»). Тэксты некаторых песень адсылаюць да тэматыкі нацысцкае НямеччыныFourth Reich», «Joulu Auschwitzissa»). Гурт таксама выступае ў сваіх песьнях супраць спажываньня псыхаактыўных рэчываўFuck the drugs», «Junkie»), мультыкультуралізму, камунізмуIt's not over») і гомасэксуальнасьціI hate faggots»).

Некаторыя расейскія крыніцы[1] (нават расейская вікіпэдыя станам на жнівень 2018 году)[2] дадаюць у гуртаву лірыку русафобію (звычайна прыводзячы як прыклад песьню «Uraalihin iivana»), хаця галава гурту Мікэ ў інтэрвію паведамляў, што нічога супраць расейцаў ня мае. Як ён патлумачыў, гурт проста выконвае патрыятычныя песьні часоў Зімняй вайны ды Вайны-Працягу.

  • Faith And Fury (1995)
  • Waffenbrüder (супольна з «Kraftschlag», 1996)
  • The Flame From The North (1997)
  • Battle Cry — The Third Coming (2002)
  • Beer Bottles & Hockey Sticks (супольна з «Bound For Glory», 2002)
  • Unfinished Business (2003)
  • Never Forgive... Never Forget (2005)
  • 10 Years Anniversary Live 1998 (2014)
  • Heartless Bastards (2018)
  • Pro Patria Fiant Eximia ‎(2020)
  • Fortress Europe (Live 2019) (2020)
  • Mistreat EP (1990)
  • Stand For Your Nation (2001)
  • We Ain't Gotta Fade Away (2002)
  • Best Of... (2000)
  • Ultimate Mistreat (2000)
  • Greatest Hits (2014)
  • The Rough — The Rare & The Rock-O-Rama Recordings (2019)
  • У 2015 годзе лэйблам «Arcabuz Records» быў выдадзены зборнік «Tribute to Mistreat - Made in Finland», які складаўся зь песень гурту «Mistreat» у выкананьні розных гуртаў сьвету.[3]
  1. ^ Наша субкультура
  2. ^ Гурт на расейскай вікіпэдыі
  3. ^ Tribute to Mistreat - Made in Finland (2015)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]