Перайсьці да зьместу

Message from the Clergy

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
[Message from the Clergy]
Вокладка альбому [Message from the Clergy]. Ghost. 2022
Складанка Ghost
Выдадзены 12 верасьня 2022[1]
Жанр мэтал[1] · поп-рок · гэві-мэтал[2]
Працягласьць 30:10[2]
Колькасьць кампазыцыяў 7[3]
6[4]
Выдавец Universal Music Group[4]
Фармат спампаваньне музыкі · стрымінг
Храналёгія Ghost
Impera
(2022)
[Message from the Clergy]
(2022)
Phantomime
(2023)

[Message from the Clergy] (стылізавана [MESSAGE FROM THE CLERGY]; з анг. — «пасланьне ад духавенства») — альбом-складанка швэдзкага рок-гурта Ghost, выпушчаны 12 верасьня 2022 году[1].

Альбом быў выпушчаны ў перапынках паміж турамі «Imperatour» і «Re-Imperatour» у падтрымку пятага альбома гурта Impera.

Вокладка альбома адсылае да фільма 1979 году Калігула (па-ангельску: Caligola)[5]. На вокладцы адлюстроўваецца манэта Рымскай імпэрыі, аднак замест Калігулы намаляваны Папа Эмэрытус IV (а замест «CALIGULA» напісана «EMERITVS IV»), з вачэй якога цячэ кроў.

Песьня гурта «Mary On A Cross», выпушчаная ў 2019 годзе на альбоме Seven Inches Of Satanic Panic, стала набіраць абароты пасьля таго, як адзін з карыстальнікаў TikTok выкарыстаў запаволеную вэрсію песьні ў якасьці саўндтрэку. З тых часоў гэштэг «Mary On The Cross» набраў больш за мільярд праглядаў на TikTok, а песьня была выкарыстаная ў якасьці саўндтрэку да дзясяткаў тысяч відэа на плятформе[6].

Дзякуючы віруснасьці TikTok, аўдыторыя Ghost вырасла прыкладна на 40 % на Spotify, YouTube і Instagram і амаль на 500 % на TikTok за апошнія тры месяцы[7].

31 жніўня 2022 году[8] Ghost выпусьцілі афіцыйную запаволеную вэрсію «Mary On A Cross (slowed + reverb)»[9] з дабаўленьнем рэверберацыі[7].

Празь некалькі тыдняў гурт выпусьціў [Message from the Clergy], на якім акрамя песьняў з альбомаў Infestissumam, Meliora, Prequelle і Impera зьявіліся й песьні з самотніка «Mary On A Cross (slowed + reverb)»[7].

Даступныя выданьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гісторыя рэлізу [Message from the Clergy]
Рэґіён Дата Фарматы Лэйбл Кр.
Розныя 12 верасьня 2022 спампаваньне музыкі · стрымінг UMG Recordings [3][4][2]

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва
1. «Mary On A Cross» (Марыя на крыжы) 04:08
2. «Spillways» (Вадаскіды) 03:16
3. «Call Me Little Sunshine» (Заві мяне маленькім сонейкам) 04:44
4. «Square Hammer» (Квадратны молат) 03:59
5. «Dance Macabre» (Танец сьмерці) 03:39
6. «Year Zero» (Нулевы год) 05:50
7. «Mary On A Cross (slowed + reverb)» 04:34
30:10
Назва
1. «Mary On A Cross» (Марыя на крыжы) 04:08
2. «Spillways» (Вадаскіды) 03:16
3. «Call Me Little Sunshine» (Заві мяне маленькім сонейкам) 04:44
4. «Square Hammer» (Квадратны молат) 03:59
5. «Dance Macabre» (Танец сьмерці) 03:39
6. «Year Zero» (Нулевы год) 05:50
25:35

Швэдзкае выданьне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва
1. «Mary On A Cross» (Марыя на крыжы) 04:08
2. «Spillways» (Вадаскіды) 03:16
3. «Call Me Little Sunshine» (Заві мяне маленькім сонейкам) 04:44
4. «Square Hammer» (Квадратны молат) 03:59
5. «Dance Macabre» (Танец сьмерці) 03:39
6. «Year Zero» (Нулевы год) 05:50
7. «Mary On A Cross (slowed + reverb)» 04:34
8. «Monstrance Clock» (Дараносіцкі гадзіньнік) 05:53
36:03

Прафэсійныя рэйтынгі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аглядныя балы
Аўтар Рэйтынг Кр.
AllMusic 3.5 зь 5 зорак [2]

Ніл Юнг з AllMusic лічыць [Message from the Clergy] «зручным падручнікам для ўсіх новых прыхільнікаў Ghost»[2]. «Найбольш вартым увагі», паводле Юнга, зьяўляецца ўключэньне ў альбом песьні «Mary On A Cross» (і «Mary On A Cross (slowed + reverb»), якая стала гітом у сацыяльных сетках, «стаўшы самымай прагляданай песьняй гурта ў 2023 годзе»[2].

  1. ^ а б в [MESSAGE FROM THE CLERGY] — Ghost (анг.). qobuz.com. Праверана 12 жніўня 2024 г.
  2. ^ а б в г д е [MESSAGE FROM THE CLERGY] by Ghost (анг.). AllmusicПраверана 12 жніўня 2024 г.
  3. ^ а б [MESSAGE FROM THE CLERGY] — Album by Ghost — Apple Music (анг.). Apple MusicПраверана 12 жніўня 2024 г.
  4. ^ а б в [MESSAGE FROM THE CLERGY] — Compilation by Ghost (анг.). SpotifyПраверана 12 жніўня 2024 г.
  5. ^ Caligola · 1979 · X · 2h 36m (анг.). IMDbПраверана 12 жніўня 2024 г.
  6. ^ GHOST’s «Mary On A Cross» Single Certified Platinum In U.S. (анг.). Blabbermouth.net (8 верасьня 2023). Праверана 12 жніўня 2024 г.
  7. ^ а б в Maura Johnston How TikTok brought Ghost’s track «Mary on a Cross» back to life (анг.) Праверана 12 жніўня 2024 г.
  8. ^ «Mary On A Cross (slowed + reverb)» (анг.) на YouTube. Афіцыйны YouTube-канал Ghost. Праверана 12 жніўня 2024 г.
  9. ^ «Mary On A Cross (slowed + reverb)» — Single by Ghost — Apple Music (анг.). Apple MusicПраверана 12 жніўня 2024 г.