Haggard

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Haggard
Ally haggard wiki.jpeg
Haggard і Альлі Сторх (2009)
Інфармацыя
Гады ад 1989
Адкуль Нямеччына Нямеччына
Жанр
Выдавец Beggars Banquet Records
Афіцыйная старонка www.haggard.de
Удзельнікі
  • Асіс Насэры
  • Джакома Асторры
  • Яніка Грос
  • Марцін Флёрэстан
  • Фіфі Фурман
  • Каталіна Попа
  • Стэфана Сабо
  • Алін Дэйнэрт
  • Касмін Нэшыта
  • Ганна Эбэрляйн
  • Івіца Крамгэльлер
  • Ліза Гэльміх
  • Яганэс Шляермахер
  • Флярында Гофман
  • Кляўдыё Кварта
  • Ганс Вольф
  • Маўрыцыё Джуолё
  • Інгрыд Нецэр
Былыя ўдзельнікі
  • Сузана Элерс
  • Лінда Антанэцьці
  • Нікалё Бартолі
  • Штэфі Герц
  • Люз Марсэн
  • Міхаэль Штапф
  • Даратэя Зялінскі
  • Міхаэль Шум
  • Вераніка Крамгэльлер
  • Габі Кос
  • Эндзі Нэд
  • Мануэля Кральлер
  • Патрысія Круг
  • Андрэас Фукс

Haggard (па-беларуску: Хэ́гэд) — нямецкі сымфанічны мэталёвы музычны гурт, заснаваны ў 1989 року[1]. Група камбінуе клясычную і старадаўнюю музыку з дэз-дум-мэталам.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Haggard на «Global East Rock Festival»—2010 (Украіна)

Заснавальнікам гурту стаў вакаліст, гітарыст і кампазытар Асіс Насэры, які зьяўляецца аўтарам усяе музыкі і тэкстаў «Haggard». Напачатку «Haggard» іграў дэз-мэтал[2].

Пасьля выхаду першай дэма-стужкі «Introduction» (1992) гурт зьмяніў стыль музыкі на больш сымфанічныя мэлёдыі з клясычнымі інструмэнтамі ды фальклёрным. Дэбютны альбом «And Thou Shalt Trust… the Seer» 1997 року прадэманстраваў моцны ўплыў музыкі Рэнэсансу. Тэматыка песьняў адпаведна была рэлігійнай і містычнай.

У другім альбоме «Awaking the Centuries» (2000) працягваецца тэматыка эпохі Адраджэньня. Альбом прысьвечаны жыцьцю прадказальніка Настрадамуса. Ва ўводзінах выкарыстаная музыка Сяргея Рахманінава. Зь ім гурт двойчы гастраляваў па Мэксыцы. У гэты час склад гурту дасягнуў найбольшай колькасьці ў сваёй гісторыі — 21 музыка.

У 2004 выйшаў трэці альбом гурту «Eppur Si Muove» (па-італьянску: І ўсё-ткі яна круціцца), які апавядае біяграфію італійскага навукоўца Галілео Галілея, прысуджанага каталіцкай царквой да хатняга арышту па абвінавачаньні ў ерасі за падтрымку капэрнікавай тэорыі вярчэньня Зямлі вакол Сонца.

У 2008 року выйшаў чацьверты альбом гурту «Tales of Ithiria», у аснову якога пакладзеная фантастычная гісторыя. Дзеяньне адбываецца ў Сярэднявеччы ў выдуманай краіне Ітырыя. Гучаньне стала менш цяжкім, частка інструмэнтаў замененая сынтэзатарам.

19 красавіка 2010 гурт зладзіў першы выступ разам з сымфанічным аркестрам у баўгарскім месьце Плоўдыў.

У цяперашні час гурт працуе над пятым альбомам, тэмай якога будуць казкі братоў Грым.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Haggard на ProgPower UK Festival—2007 (Вялікабрытанія)

Дэма-запісы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Назва Макс. пазыцыя
GER[3] SWI[4]
1997 «And Thou Shalt Trust… the Seer»
2000 «Awaking the Centuries» 64
2004 «Eppur Si Muove» 47
2008 «Tales of Ithiria» 37 89
2013 And Thou Shalt Trust… the Seer (Remastered)

Жывыя запісы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

DVD і відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «In a Pale Moon’s Shadow» (1998)
  • «Awaking the Gods: Live in Mexico» (DVD/VHS) (2001)

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашні склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Haggard(анг.) Encyclopaedia Metallum Праверана 26 ліпеня 2013 г.
  2. ^ Chris True. Haggard(анг.) AllMusic Праверана 26 ліпеня 2013 г.
  3. ^ Chartverfolgung / Haggard / Longplay(ням.) musicline.de. PHONONET GmbH. Праверана 26 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Discographie Haggard(ням.) hitparade.ch. Hung Medien. Праверана 26 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Haggardсховішча мультымэдыйных матэрыялаў