Настрадамус
Настрадамус | |
Michel de Nostredame | |
Арыгінальны партрэт аўтарства ягонага сына Сэзара | |
Дата нараджэньня | 14 сьнежня 1503 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 ліпеня 1566 (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэрцава-судзіннае захворваньне[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | |
Вядомы як | прадказальнік, лекар ад чумы |
Бацька | Жаўмэ дэ Нотрдам[d] |
Дзеці | Сэзар дэ Нотр-Дам[d] |
Подпіс | |
Мішэ́ль дэ Нотрда́м (па-француску: Michel de Nostredame, 14 або 21 сьнежня 1503, Сэн-Рэмі-дэ-Праванс, Праванс, Каралеўства Францыі — 1 або 2 ліпеня 1566, Салён-дэ-Праванс, Праванс, Каралеўства Францыі), больш вядомы пад лацінізаваным імем Настрада́мус (франц. Nostradamus) — францускі астроляг, лекар і прадказальнік, аўтар кнігі Прароцтваў — збору 942 вершаваных катрэнаў з прадказаньнямі будучых падзеяў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і жыдоў, якія навярнуліся ў хрысьціянства ў 1459 або 1460 року; бацька ўзяў пры хрышчэньні імя П’ер і прозьвішча «Нотрдам» (Дзева Марыя). У сям’і было прынамсі 9 дзяцей.
У 14-гадовым веку Настрадамус паступіў у Авіньёнскі ўнівэрсытэт, але праз год быў вымушаны скончыць навучаньне праз эпідэмію чумы. Восем гадоў ён самастойна займаўся вывучэньнем лекавых зёлак. У 1529 року, папрацаваўшы некалькі гадоў аптэкарам, паступіў ва ўнівэрсытэт Манпэлье на лекара. Але калі стала вядома, што Мішэль працаваў аптэкарам, што было забаронена ўнівэрсытэцкім статутам, яго выключылі.
У 1531 року вядучы рэнэсансны навуковец Юліюс Цэзар Скалігер запрасіў Настрадамуса ў Ажан, дзе той ажаніўся і меў двух дзяцей. У 1534 року ягоная жонка і дзеці памерлі ад чумы. Пасьля гэтага Настрадамус вандраваў па Францыі і, магчыма, па Італіі.
Па вяртаньні на радзіму ў 1545 року дапамагаў вядомаму лекару Люі Сару ў барацьбе з эпідэміяй чумы ў Марсэлі, а пасьля самастойна замагаўся з чумой у Салён-дэ-Правансе і Экс-ан-Правансе. У 1547 асеў у Салён-дэ-Правансе, дзе ажаніўся з удавой на ймя Ганна Пансард, зь якой меў трох дачок і трох сыноў.
Яшчэ раз пабываўшы ў Італіі, Настрадамус ад мэдыцыны пачаў хіліцца ў бок акультызму. У 1550 року ўпершыню пад лацінскім імем Настрадамус выдаў альманах. Ягоны посьпех натхніў Мішэля на далейшую творчасьць, і ён пачаў складаць кнігу францускіх катрэнаў зь недатаванымі прадказаньнямі. «Прароцтвы» (франц. Les Prophéties) выйшлі ў 1555 року і займелі сваіх прыхільнікаў сярод эліты. Кацярына Мэдычы, жонка караля Францыі Генрыха II, запрасіла яго ў Парыж пасьля прачытаньня ягоных альманахаў, каб патлумачыць прароцтвы, датычныя каралеўскай сям’і, і скласьці гараскопы для дзяцей. Пазьней Кацярына прызначыла Настрадамуса дарадцам і ляйб-мэдыкам свайго сына, маладога караля Карла IX.
Да 1566 року падагра, якая мучыла Настрадамуса шмат гадоў, перайшла ў набраканьне. У канцы чэрвеня ён склаў запавет і неўзабаве сканаў. Пахаваны ў мясцовай францішканскай капліцы ў Салёне, магіла захавалася да нашых дзён.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 14 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1503 годзе
- Нарадзіліся ў Сэн-Рэмі-дэ-Правансе
- Памерлі 2 ліпеня
- Памерлі ў 1566 годзе
- Памерлі ў Салён-дэ-Правансе
- Францускія астролягі
- Францускія мэдыкі
- Францускія літаратары
- Памерлі ад набраканьняў
- Варажба
- Францускія альхімікі
- Акультныя літаратары
- Францускія жыды
- Францускія рыма-каталіцкія дзеячы
- Прарокі
- Выпускнікі ўнівэрсытэту Манпэлье