Перайсьці да зьместу

Dizzy

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Dizzy» — сэрыя кампутарных гульняў, распрацоўваных блізьнятамі Олівэр і выдаваных кампаніяй CodeMasters. Большасьць гульняў сэрыі зьяўляюцца плятформавымі з акцэнтам на разьвязаньне ламанінаў, падобна да графічных прыгодаў.

Цэнтральнаю фігураю сэрыі зьяўляецца вясёлая яйкападобная істота па імі Дызі (анг. Dizzy). На працягу гульняў Дызі намагаецца выратаваць сваіх сяброў і родных зь сям’і Ёлкфолк (анг. Yolkfolk), часта сутыкаючыся са сваім заклятым ворагам, злым ведзьмаком Заксам (анг. Zaks). Дызі даводзіцца бадзяцца па розных казачных мясьцінах, зьбіраць прадметы, узаемадзейнічаць зь іншымі пэрсанажамі і разьвязваць лягічныя мазготні. У адрозьненьне ад тыповых плятформавых гульняў Дызі ня скоча, а куляецца і круціцца па гульнявым сьвеце; адсюль і імя «Dizzy» (бел. запамарока). У гэтым стылі, які звычайна завецца прыгодніцкай аркадай, створаныя восем гульняў. Былі таксама выдадзеныя некалькі сьпін-офаў, такіх як «Fast Food», «Kwik Snax» і «Dizzy Down the Rapids».

Усе гульні асноўнае сэрыі атрымалі ў гульнявой прэсе адзнакі ад сярэдніх да высокіх. Чатыры гульні з сэрыі «Dizzy» ўвайшлі ў топ-50 найлепшых гульняў усіх часоў для ZX Spectrum паводле вэрсіі часопісу «Your Sinclair»[1].

Распрацоўкай гульні займаліся блізьняты Олівэр (заснавальнікі Interactive Studios). Пасьля выпуску Fantasy World Dizzy блізьняты спынілі распрацоўку, і наступныя гульні стварала кампанія Big Red Software.

Першая гульня сэрыі пад назовам Dizzy — The Ultimate Cartoon Adventure выйшла ў чэрвені 1987 року[2]. Форма галоўнага пэрсанажу была абраная празаічна: графічны пакет, створаны братамі Олівэр, дазваляў карэктна апрацоўваць толькі простую геэмэтрычную форму[3][4]. Першапачаткова аўтары меркавалі, што пэрсанаж уяўляе сабой твар з рукамі і нагамі. Але пасьля выхаду першае гульні гульцы пачалі атаясамліваць Дызі зь яйкам, і аўтары надалей вырашылі разьвіваць гэтую ідэю.

Першыя гульні распрацоўваліся пераважна для Amstrad CPC і ZX Spectrum, пазьней большасьць зь іх былі сканвэртаваныя для Commodore 64, Atari ST і Amiga. Некаторыя гульні скампіляваныя таксама для NES, Mega Drive, Game Gear і DOS. Існуюць таксама неафіцыйныя порты для савецкіх Электроника БК-0010 і Радио 86РК.

Асноўная сэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гульні, дзе галоўным пэрсанажам таксама зьяўляецца Дызі, аднак гэймплэй значна адрозьніваецца ад гульняў асноўнае сэрыі.

  • The Excellent Dizzy Collection
    • Go! Dizzy Go! (Previously unreleased)
    • Dizzy the Adventurer (A renamed conversion of Dizzy: Prince Of The Yolkfolk)
    • Panic Dizzy (A renamed conversion of Dizzy Panic)
  • The Big 6
    • Dizzy: Prince of the Yolkfolk
    • Crystal Kingdom Dizzy
    • Fantastic Dizzy (in an enhanced AGA version)
    • Treasure Island Dizzy
    • Spellbound Dizzy
    • Magicland Dizzy

Гульня мае падобны да сэрыі «Dizzy» гульнявы працэс (хоць і нашмат карацейшы). Галоўным пэрсанажам у ёй зьяўляецца яйка Giddy, якое адрозьніваецца ад Dizzy хіба тым, што замест баксэрскіх пальчатак мае вялікія далоні.

Гульня мела працягі «Giddy 2» і «Giddy 3».

Ёлкфолк — суполка пэрсанажаў, якія зьяўляюцца радзінай або сябрамі Дызі.

  • Дызі (анг. Dizzy) — галоўны пэрсанаж усяе сэрыі, якім кіруе гулец. Як і ўсе ёлкфолк, гэта яйка з баксэрскімі пальчаткамі на руках. Дызі заўжды ўсьміхаецца. Упершыню зьявіўся ў Dizzy: The Ultimate Cartoon Adventure.
  • Дзядуля Дызі (анг. Grand Dizzy) найстарэйшы зь ёлкфолкаўцаў, дзядуля Дызі. Ходзіць з кіёчкам, мае белую бараду, «геніяльны» вынаходнік і дарадца. Упершыню зьявіўся ў Fantasy World Dizzy, дзе замест барады меў чорныя вусы.
  • Дозі (анг. Dozy) — заўжды сьпіць, пры гэтым выдаючы храпеньне ў выглядзе літараў «Z». Па гэтым яго вельмі проста адрозьніць. Упершыню зьявіўся ў Fantasy World Dizzy.
  • Дора (анг. Dora) — адна з наймаладзейшых ёлкфолкаўцаў, сястра Дызі. Ад астатніх адрозьніваецца валасамі. Вельмі захопленая выпяканьнем піражкоў і не пераносіць жаб, асабліва «пабываўшы» ў іхняй скуры прынамсі двойчы. Вельмі баіцца цемры. Упершыню зьявілася ў Magicland Dizzy.
  • Дылан (анг. Dylan) — хіпі, аматар пасядзець на прыродзе ля кастру. Носіць на галаве бандану. Упершыню зьявіўся ў Fantasy World Dizzy.
  • Дэйзі (анг. Daisy) — сяброўка Дызі, якую даводзіцца ратаваць у некалькіх гульнях сэрыі. Вылучаецца ад астатніх яек сваімі валасамі. Упершыню зьявілася ў Fantasy World Dizzy.
  • Дэнзіл (анг. Denzil) апантаны слухач музыкі і аматар новых тэхналёгіяў. Носіць акуляры і слухае плэер. Упершыню зьявіўся ў Fantasy World Dizzy.
  • Дэньні (анг. Danny) — пляменьнік Дызі з суседняе вёскі. Зьяўвіўся толькі ў адной гульні для ZX Spectrum — «Into Magicland».

9 сьнежня 2011 року CodeMasters выпусьціў рымэйк гульні «Dizzy: Prince of the Yolkfolk» для iOS і Android[5].

У 2012 року блізьняты Олівэр абвесьцілі збор сродкаў на выданьне новай гульні Dizzy Returns для плятформаў ПК і iOS[6], аднак неабходная сума не была сабраная[7].

Інструмэнты для распрацоўнікаў-фэнаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2006 року быў выпушчаны спэцыялізаваны гульнявы рухавік DizzyAGE[8], каб дапамагчы фанатам ствараць уласныя гульні ў арыгінальным стылі «Спэктруму». Распрацоўнікі падтрымліваюць рухавік[9] і шторок ладзяць конкурс на лепшую гульню, створаную за мінулы год. Цяпер на сайце DizzyAGE зарэгістраваныя 76 гульняў фанаў[10].

Альтэрнатыву гэтаму «афіцыйнаму» рухавічку можа скласьці Dizzy Quest Editorаб’ектна-арыентаваны канструктар гульняў, які распаўсюджваецца на ўмовах GPL.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.
  2. Dizzy (анг.) World of Spectrum Праверана 22 лістапада 2012 г.
  3. Our History (анг.). Oliver twins. Праверана 22 лістапада 2012 г.
  4. Dizzy and the Yolkfolk (анг.) Our Games. Oliver twins. Праверана 22 лістапада 2012 г.
  5. Simon Burns. (23 лістапада 2011) Dizzy returns on Dec 9th for iPhone, iPad and Android (Trailer) (анг.) The Smartphone App Review Праверана 22 лістапада 2012 г.
  6. Dizzy Returns by The Oliver Twins (анг.) Kickstarter Праверана 26 лістапада 2012 г.
  7. The end! (анг.) Kickstarter Праверана 26 сьнежня 2012 г.
  8. History (анг.) The Dizzy fansite Праверана 22 лістапада 2012 г.
  9. About DizzyAGE (анг.) The Dizzy fansite Праверана 22 лістапада 2012 г.
  10. Games (анг.) The Dizzy fansite Праверана 22 лістапада 2012 г.
  • Games, No. 27, pp. 104-109, Australia

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]