Block-Dizzy
Выгляд
Block-Dizzy | |
Дата выпуску | 1992 |
---|---|
Жанр | Ламаніна |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Banzai Programming |
Выдавец | Your Sinclair |
Тэхнічныя дэталі | |
Рэжым | Адзінаасобная гульня |
Кіраваньне | клявіятура/джойстык |
«Block-Dizzy» — кампутарная гульня-ламаніна, створаная Banzai Programming і выдадзеная ў 1992 року часопісам «Your Sinclair». Гульня ня мае ніякага дачыненьня да сэрыі пра антрапаморфнае яйка, як можа здацца на першы погляд.
Гульнявы працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтаю гульні ёсьць скласьці разам тры ці больш блёкаў аднаго колеру, якія пасьля гэтага зьнікаюць з экрану. Пасьлядоўнасьць колераў у блёку, што падае ў дадзены момант, можна зьмяняць націсканьнем клявішы. Пераход на наступны ўзровень адбываецца пасьля набору пэўнае колькасьці пунктаў.
Успрыняцьце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 86-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў часопісу «Your Sinclair»[1].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Block-Dizzy (анг.) на World of Spectrum
- Флэш-вэрсія гульні