Crystal Kingdom Dizzy

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Crystal Kingdom Dizzy
Экранная застаўка гульні
Экранная застаўка гульні
Экранная застаўка гульні
Дата выпуску сьнежань 1992
Жанр Прыгодніцкая гульня
Сэрыя Dizzy
Стваральнікі
Распрацоўнік Visual Impact
Выдавец Code Masters
Кіраўнік Пол Рэнсан
Прадусары Сьцюарт Рэган, Пэт Стэнлі
Дызайнэры Дэйв Томпсан, Браен Гартлі, Крэйг Кэлсэл, Пол Рэнсан, Філіп Олівер
Праграмісты Крэйг Кэлсэл, Дэйв Томпсан
Кампазытар Reflective Designs
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Amiga, Atari ST, CD32, DOS
Рэжым Адзінаасобная гульня
Кіраваньне Клявіятура/Джойстык

«Crystal Kingdom Dizzy» (па-беларуску: «Крыштальнае каралеўства Дызі») — прыгодніцкая кампутарная гульня, выпушчаная ў 1992 року Codemasters, сёмая ў асноўнай сэрыі Dizzy. У распрацоўцы гульні ізноў практычна ня бралі ўдзелу блізьняты Олівэр.

У адрозьненьне ад папярэдніх частак сэрыі, «Crystal Kingdom Dizzy» прадавалася па поўным кошце £9.99 (дагэтуль сэрыя Dizzy магла пахваліцца бюджэтнай даступнасьцю — большасьць гульняў каштавалі £2.99, VI частка — £3.99). Па словах выдаўца, прычынай падаражэньня стаў вялікі аб’ём гульні, аднак гэтае рашэньне крытыкавалася заўзятарамі, якія лічылі, што ні па памеры, ні па складанасьці гульня не адрозьніваецца ад папярэдніц.

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рухавік і графіка гульні значна палепшаныя ў параўнаньні зь мінулымі часткамі.

Вэрсія для ZX Spectrum спрошчаная ў параўнаньні зь іншымі плятформамі. Значныя адрозьненьні ад папярэдніх частак ператрывалі паводзіны Дызі. Рэалізаваная вэрсія «скакучага» спрайта, якая зьмяніла паводзіны галоўнага пэрсанажа падчас скачкоў. Цяпер Дызі стаў круціцца ня два, а тры разы, а пасьля прызямленьня не куляўся, а адразу станавіўся на ногі. Зьявілася магчымасьць кіраваць Дызі падчас ягонага падзеньня з вышыні[1].

Гульня складаецца з чатырох незалежных узроўняў, першы зь якіх дасяжны адразу, а наступныя патрабуць увядзеньня 4-хлітарнага паролю.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магічныя крыштальныя скарбы раскрадзеныя і раскіданыя па ўсім востраве. Калі крыштальны меч, кубак і карона ня будуць вернутыя ў замак, краіну Ёлкфолк назаўсёды ахіне цемра.

Дызі выпраўляецца на крыштальны востраў, каб сабраць усе скарбы і аднавіць парадак у Ёлкфолку. Ягонымі галоўнымі ворагамі ізноў будуць піраты, а таксама некаторыя іншыя істоты, што жывуць на востраве.

Успрыняцьце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 70-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў часопісу «Your Sinclair»[2].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Crystal Kingdom Dizzy (анг.) YolkFolk — The Dizzy fansite Праверана 9 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]