Fast Food
| Fast Food | |
Экранная застаўка гульні | |
| Дата выпуску | сьнежань 1987 |
|---|---|
| Жанр | лябірынт |
| Сэрыя | Dizzy |
| Стваральнікі | |
| Распрацоўнік | Блізьняты Олівэр |
| Выдавец | Codemasters |
| Мастак | Ніл Адамсан |
| Кампазытар | Дэвід Уіттэйкер |
| Тэхнічныя дэталі | |
| Плятформы | Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Enterprise 64/128, Atari ST, Amiga, MS-DOS |
| Рэжым | адзінаасобная гульня |
Fast Food (з анг. — «Хуткая ежа») — аркадная кампутарная гульня, распрацаваная брытанцамі Олівэрамі і выдадзеная ў сьнежні 1987 року Codemasters. Зьяўляецца па сутнасьці аналягам вядомае гульні Pac-Man.
Галоўны дзеючы пэрсанаж гульні — ужо вядомае антрапаморфнае яйка па імі Дызі (да таго часу выйшлі гульні Dizzy I і Dizzy II). Fast Food, аднак, ня лічыцца іхнім працягам, паколькі зьяўляецца нашмат прасьцейшаю за прыгодніцкі стыль асноўнай сэрыі: распрацоўка асноўных момантаў заняла тры дні, а на давядзеньне да ладу ўсёй графікі, інтэрфэйсу і музыкі спатрэбіліся яшчэ два тыдні.
Першапачаткова гульня распрацоўвалася як маркетынгавы прадукт для сеткі рэстаранаў «Happy Eater», аднак падчас распрацоўкі пляны зьмяніліся, і ў гульню дадаўся Дызі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Fast Food (анг.) на World of Spectrum
- Fast Food (анг.) на MobyGames