Перайсьці да зьместу

Fantasy World Dizzy

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Fantasy World Dizzy
Экранная застаўка гульні
Экранная застаўка гульні
Дата выпуску кастрычнік 1989
Жанр Прыгодніцкая аркада
Сэрыя Dizzy
Стваральнікі
Распрацоўнік Блізьняты Олівэр
Выдавец Codemasters
Дызайнэр Ніл Адамсан
Кампазытар Дэвід Ўіттэйкер
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Enterprise 64/128, Amiga, Atari ST, DOS
Рэжым Адзінаасобная гульня
Кіраваньне клявіятура кампутара[d]

«Fantasy World Dizzy» (па-беларуску: «Фантастычны сьвет Дызі») — аркадная прыгодніцкая кампутарная гульня, распрацаваная блізьнятамі Олівэр і выпушчаная ў 1989 року Code Masters.

Гульня распрацоўвалася пад кодавай назвай «Dizzy III» і лічыцца трэцяй у сэрыі. Хоць насамрэч трэцяй па парадку ў 1987 року была выпушчаная гульня Fast Food, яна зьяўляецца адыходам ад стандартнага фармату гульняў «Dizzy».

«Fantasy World Dizzy» стала першай гульнёй у сэрыі, дзе зьявіліся адметныя элемэнты, што вызначылі выгляд і гульнявы працэс усіх наступных гульняў: наяўнасьць трох жыцьцяў; сыстэма інвэнтару з трох прадметаў і магчымасьць абраць патрэбны; значна спрошчаная аркадная частка на карысьць разьвязаньня ламанінаў. Уведзеная падтрымка Sinclair-джойстыка.

Упершыню была прадстаўленая сям’я Yolkfolk: Daisy, Denzil, Dozy, Dylan і Grand-Dizzy. Вядомае прынамсі адно «пасхальнае яйка»[1].

У вэрсіі для 128-мікілябайтнага кампутара прысутнічаюць музыка, гукавыя эфэкты і галасавая ўстаўка для AY-3-8910. Іншыя гульні асноўнай сэрыі ня мецьмуць галасавых уставак.

Сюжэт гульні разгортваецца вакол Дызі (анг. Dizzy) і ягонай сяброўкі Дэйзі (анг. Daisy). Калі Дызі і Дэйзі разам шпацыравалі па лесе, Кароль Троль выкраў Дэйзі, і Дызі ідзе яе ратаваць. Па дарозе ён таксама мусіць сабраць 30 манэтаў. Некаторыя зь іх даволі добра схаваныя за прадметамі інтэр’еру.

Гульня атрымала адзнаку 9 з 10 магчымых ад Пітэра Парыша з Eurogamer[2].

У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 37-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў і 41-е — па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[3].

У 2004 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 25-е месца ў сьпісе найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[4].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Dizzy III - Fantasy World Dizzy. Игровой процесс (рас.) SpeccyWiki Праверана 8 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Peter Parrish. (11 October 2007) Fantasy World Dizzy Review (анг.). EurogamerПраверана 22 лістапада 2012 г.
  3. ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.
  4. ^ Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]