Перайсьці да зьместу

DOS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Экран FreeDOS паказвае інтэрфэйс каманднага радка, структуру каталёгаў і зьвесткі аб вэрсіі.

DOS (па-ангельску: Disk Operating System — дыскавая апэрацыйная сыстэма) — сямейства апэрацыйных сыстэмаў для пэрсанальных кампутараў, арыентаваных на выкарыстаньне дыскавых назапашвальнікаў інфармацыі, такіх як цьвёрды дыск або дыскета[1]. Любая дыскавая АС падтрымлівае адну або некалькі файлавых сыстэмаў для арганізацыі захоўваньня, чытаньня і запісу інфармацыі з назапашвальнікаў. Сучасныя графічныя АС, такія як Windows або Linux, таксама трапляюць пад гэтае паняцьце. У выпадку бяздыскавай загрузкі апэрацыйная сыстэма ўсё адно працуе зь сеткавымі назапашвальнікамі[2].

Першыя кампутары ня мелі дыскавых назапашвальнікаў, і кіраваліся бяздыскавымі АС[3]. Галоўным недахопам пры працы зь імі была неабходнасьць загрузкі карыстальніцкіх праграмаў з стужкі, пэрфакарт, клавіятуры, усталяваньнем перамычак. Са зьяўленьнем дыскавых назапашвальнікаў (магнітнага тыпу) спатрэбілася распрацаваць падпраграмы кіраваньня імі. Дыскавая апэрацыйная сыстэма ўяўляе сабою аб’яднаньне АС і дыскавага інтэрфэйсу[4].

Акрамя доступу да дыскаў, ДАС прадстаўляе карыстальніку і звычайныя сыстэмныя функцыі, такія як увод і вывад на кансоль/клявіятуру, парты, апэрацыі з памяцьцю, працэсамі. Існавалі апэрацыйныя сыстэмы з такой назвай для вялікіх ЭВМ вытворчасьці IBM і іх клонаў у 1960—1980-х гадах. З прычыны шырокага распаўсюду адназадачнай тэкставай MS-DOS і яе канкурэнтаў на пэрсанальных кампутарах паняцьце «DOS» звычайна ўжывалі толькі ў гэтым сэнсе[5].

DOS зьяўляецца адназадачнай апэрацыйнай сыстэмаю[6]. Пасьля запуску кіраваньне перадаецца дастасоўнай праграме, якая атрымлівае ў сваё распараджэньне ўсе рэсурсы кампутара і можа ажыцьцяўляць увод-вывад з дапамогаю як функцый, якія прадстаўляюцца апэрацыйнай сыстэмаю, так і функцый базавай сыстэмы ўводу-вываду (BIOS), а таксама працаваць з прыладамі напрамую.

DOS мае кансольную сыстэму ўводу-вываду і падтрымлівае тры стандартныя струмені: stdin, stdout і stderr.

DOS — 16-бітная апэрацыйная сыстэма, якая працуе ў рэальным рэжыме працэсара, таму для пашырэньня магчымасьцяў і пераадоленьня абмежаваньняў рэальнага рэжыму былі створаныя так званыя пашыральнікі DOS. Яны запускаюць праграмы ў абароненым 32-бітным рэжыме і эмулююць крынічныя сэрвісы апэрацыйнай сыстэмы. Звычайна яны падтрымліваюць стандарт DOS Protected Mode Interface (DPMI). Самы вядомы і шырока выкарыстоўваны (у кампутарных гульнях) пашыральнік — DOS/4GW.

Існуе некалькі галінаў DOS для ПК. Усе яны падобныя па наборах каманд і базавай функцыянальнасьці, але адрозьніваюцца прадукцыйнасьцю, стабільнасьцю працы і дадатковымі функцыямі.

  • АДАС — савецкі клон для ПК Іскра-1030.
  • Альфа-ДАС — савецкі клон для ПК ЕС-1840.
  • ЯНУС — савецкі клон для для ПК ЕС-1840.
  • DR-DOS (Novell DOS, Caldera DR-DOS, OpenDOS) — выдадзена Digital Research у 1991 годзе, перакуплена кампаніяй Novell у 1993 годзе, потым кампаніяй Caldera.
  • FreeDOS — выдадзена ў 1994 годзе. Вольная DOS, пачаткова мела назву PD-DOS.
  • FreeDOS-32 — вольная 32-бітная DOS. Не патрабуе пашыральнікаў для запуску 32-бітных праграмаў.
  • LZ-DOS — рэпак MS-DOS 7.1 — зь ядра сыстэмы выдалены малюнак зь вітаньнем Windows, файлы IO.SYS і COMMAND.COM сьціснуты. Маецца магчымасьць запуску Windows 3.1. У цэлым сыстэма зроблена больш сумяшчальнай і аптымізавана так, каб займаць мінімальны аб’ём дыскавай прасторы[7].
  • MS-DOS — выдадзена кампаніяй Microsoft у 1981 годзе.
  • Paragon DOS Pro (першапачатковая назва — PT$-DOS). Галіна PTS-DOS, выдадзеная кампаніяй Paragon Software пасьля таго, як яе заснавальнікі, уключаючы вядучага распрацоўшчыка PTS-DOS, сыйшлі з «Фізтэх-Софт», заснаваўшы ўласную кампанію. Апошнія вэрсіі гэтай галіны зьмяшчаюць падтрымку FAT32.
  • PC DOS — выдадзена кампаніяй IBM у 1981 годзе.
  • PTS-DOS — выдадзена кампаніяй «Фізтэх-Софт» у 1991 годзе ці раней.
  • QDOS (Quick and Dirty Operating System) — клон CP/M, створаны ў 1980 кампаніяй Seattle Computer Products (SCP) для новых працэсараў Intel 808x, быў куплены Microsoft за 50 тыс. даляраў і стаў MS-DOS/PC-DOS.
  • ROM-DOS[8] — АС ад Datalight для ўбудаваных сыстэмаў.

DOS для іншых плятформаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўленьне FreeDOS, а таксама разьвіцьцё вольнага праграмнага забесьпячэньня і асабліва DJGPP, прывяло да зьяўленьня цалкам вольнага дыстрыбутыва DOS GNU/DOS. У яго склад уваходзяць папулярныя GNU-дастасункі, такія як vim (тэкставы рэдактар), Arachne (вэб-браўзэр, паштовы кліент і файлавы мэнэджар), OpenGEM (графічны інтэрфэйс), розныя сродкі распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня для DOS. Яго аб’ём складае больш за 70 Мб двайковых праграмаў, а таксама больш за 200 Мб двайковых праграмаў і іх зыходнікаў. GNU/DOS можа спатрэбіцца карыстальнікам старых кампутараў, якія жадаюць карыстацца самымі сучаснымі вэрсіямі праграмаў, а таксама распрацоўшчыкам, якім неабходна поўнае кіраваньне абсталяваньнем кампутара.

Эмулятары DOS для ПК

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Практычна ўсе згаданыя DOS зьяўляюцца адназадачнымі 16-разраднымі сыстэмамі з маналітным ядром і тэкставым уводам-вывадам. Графічныя абалонкі адсутнічаюць, але некаторыя маюць тэкставыя псэўдаграфічныя (Dos shell і падобныя). Доступ да хуткіх графічных працэдураў у DOS звычайна адсутнічае, так што распрацоўшчыкі праграмаў, дзе час мае крытычнае значэньне (гульні, вытворчае праграмнае забесьпячэньне…) выкарыстоўвалі сыстэму як просты загрузчык, зьвяртаючыся да рэсурсаў кампутара праз працэдуры BIOS, парты, чытаючы і запісваючы відэапамяць наўпрост.

Перавагамі сямейства DOS зьяўляліся:

  1. Малая патрэба ў апэратыўнай памяці.
  2. Прастата прылады і суправаджэньня.
  3. Малы час устаноўкі/пераўсталёўкі.
  4. Лёгкасьць доступу да нізкаўзроўневых рэсурсаў.

Недахопы:

  1. Нерээнтэрабэльнасьць DOS, якая абцяжарвала стварэньне рэзыдэнтных праграмаў.
  2. Адсутнасьць падтрымкі Plug and Play.
  3. Адсутнасьць убудаваных файлавых мэнэджараў, графічных абалонак.
  4. Худасьць сыстэмных бібліятэкаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]