TR-DOS
TR-DOS | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Technology Research Ltd | |
Выпускі | |
Сямейства АС | DOS |
Першы выпуск | 1984 |
Апошні стабільны рэліз | [+/−] |
Мовы | ангельская |
Ліцэнзія | платная |
Бягучы стан |
TR-DOS — дыскавая апэрацыйная сыстэма для ZX Spectrum з інтэрфэйсамі Beta Disc і Beta 128. TR-DOS і Beta-дыск распрацавала ў 1984 року кампанія «Technology Research Ltd» (Вялікабрытанія). Апошняя ўшытая вэрсія 5.03 выйшла ў 1986 року. З 1990 року выходзілі неафіцыйныя вэрсіі; апошняя — 6.10E (2006).
За гэты час TR-DOS стала стандартнай апэрацыйнай сыстэмай для ZX Spectrum, і большасьць дыскетных праграмаў для яе (а тым болей сучасныя) выпускаюцца для TR-DOS. Сучасныя эмулятары таксама патрымліваюць вобразы дыскетаў TR-DOS у фарматах .TRD ці .SCL.
TR-DOS працавала з адна- і двухбаковымі дыскетамі адзінарнай і двайной шчыльнасьці. Усе сучасныя вэрсіі падтрымліваюць RAM-дыскі, а некаторыя вэрсіі — яшчэ і цьвёрдыя дыскі.
Каманды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтыя каманды падтрымліваюцца апэрацыйнай сыстэмай TR-DOS вэр. 4:
- 40
- CAT
- CLOSE
- COPY
- ERASE
- FORMAT
- GO TO
- INPUT
- LOAD
- MOVE
- NEW
- OPEN
- RETURN
- RUN
- SAVE
Існуюць праграмы-ўтыліты:
- FILER
- TAPECOPY (замяніла ў TR-DOS вэр. 3 утыліты BACKUP, COPY і SCOPY)