FreeDOS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
FreeDOS
FreeDOS logo4 2010.svg
Здымак экрану FreeDOS
'
Выпускі
Сямейства АС DOS
Першы выпуск 12 студзеня 1998
Апошні стабільны рэліз 1.2 (25 сьнежня 2016 г.; 2 гады таму)
Мовы анегльская, нямецкая, нідэрляндзкая
Мовы праграмаваньня C
Тып ядра Маналітнае
Стандартны інтэрфэйс Камандны інтэрпрэтатар FreeCOM
Ліцэнзія GNU GPL
Вэб-сайт https://www.freedos.org/
Бягучы стан

FreeDOS — гэта апэрацыйная сыстэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU General Public License, уключае ў сябе шэраг праграмаў пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі.[1] Праект быў распачаты ў 1994 годзе; вэрсія 1.0 выйшла ў сьвет 3 верасьня 2006 году.

Акрамя таго, у межах праекту FreeDOS распрацаваная замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.

Кампаніі Dell,[2] HP[3] і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць пэрсанальныя кампутары з прадусталяванай апэрацыйнай сыстэмай FreeDOS, гэта зьніжае агульны кошт кампутару (у параўнаньні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на сучасныя ноўтбукі ASUS і Samsung.[4]

Дзякуючы DOS/32 (разьвіцьцё DOS/4GW) і кампілятара Open Watcom, FreeDOS ўяўляе сабой лёгкае рашэньне для прамысловых кампутараў з архітэктурай IBM PC.

FreeDOS даступны ў выглядзе поўнай вэрсіі з усімі праграмамі як вобраз ISO для запісу на CD-ROM, архіўнай «legacy» вэрсіі для старых кампутараў, вобразаў «Full» і «Lite» для ўсталёўкі з USB-назапашвальніка і вэрсіі для запісу на дыскету.

Дыстрыбутыў FreeDOS ўключае вялікую колькасьць бясплатных праграмаў — як напісаных адмыслова для MS-DOS, так і партаваных з UNIX-падобных сыстэмаў з дапамогаю DJGPP: ўтыліты, ўэб-браўзэры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сыстэма GEM і інш.

Гісторыя вэрсій[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя вэрсій FreeDOS
Вэрсія Статус Кодавае імя Дата
0.05 ALPHA 12 студзеня 1998
0.1 BETA Orlando 25 сакавіка 1998
0.2 BETA Marvin 28 кастрычніка 1998
0.3 BETA Ventura 21 красавіка 1999
0.4 BETA Lemur 9 сакавіка 2000
0.5 BETA Lara 10 жніўня 2000
0.6 BETA Midnite 18 траўня 2001
0.7 BETA Spears 7 верасьня 2001
0.8 BETA Nikita 7 красавіка 2002
0.9rc1 BETA Methusalem ліпень 2003
0.9rc2 BETA 23 жніўня 2003
0.9rc3 BETA 27 верасьня 2003
0.9rc4 BETA 5 лютага 2004
0.9rc5 BETA 20 сакавіка 2004
0.9 BETA 28 верасьня 2004
0.9sr1 BETA 30 лістапада 2004
0.9sr2 BETA 30 лістапада 2005
1.0 FINAL 3 верасьня 2006
1.1 FINAL 1 студзеня 2012
1.2 FINAL 25 сьнежня 2016

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ FreeDOS | Software List
  2. ^ Ashlee Vance. (6 октября 2012) How Dell repels attempts to buy its 'open source' PC. The RegisterПраверана 2012-10-07 г. Архіўная копія ад 2012-10-17 г.
  3. ^ Michelle Maisto. (28 апреля 2009) Desktops and Notebooks: First Look at HP’s Low-Cost ProBook Laptop Lineup. eWeekПраверана 2012-10-07 г. Архіўная копія ад 2012-10-17 г.
  4. ^ Алексей Надёжин. (13 июня 2012) Samsung 300E5Z-A06. ХабрахабрПраверана 2012-10-07 г. Архіўная копія ад 2012-10-17 г.