Перайсьці да зьместу

IBM PC-сумяшчальны кампутар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

IBM PC-сумяшчальны кампутар (па-ангельску: IBM PC compatible) — кампутар, архітэктурна блізкі да IBM PC, XT і AT, які дазваляе запускаць іх праграмнае забесьпячэньне наўпрост, без выкарыстаньня эмулятараў апаратнага забесьпячэньня (кшталту QEMU). У сувязі з распаўсюджваньнем вялікай колькасьці падобных кампутараў (і іх безумоўным дамінаваньнем на рынку пэрсанальных кампутараў), назва кампаніі IBM не ўжываецца, і іх сталі называць «пэрсанальны кампутарам» (ПК) або па-ангельску Personal Computer, PC.

Першы клон IBM PC быў выпушчаны кампаніяй Columbia Data Products, чаму спрыяла адсутнасьць прававых абмежаваньняў на стварэньне BIOS, сумяшчальнага па функцыям з арыгінальным.

IBM PC-сумяшчальныя кампутары пабудаваныя на аснове мікрапрацэсараў, сумяшчальных з архітэктурай 8086.[1] Як правіла, у клонах выконваюцца арыгінальныя адрасы шэрагу прыладаў, такіх як COM (RS-232) і LPT-порт.

Для IBM-PC-сумяшчальных дэсктопаў характэрная пашыральнасьць — разнастайныя прылады могуць быць падлучаныя праз шыны пашырэньня (ISA, PCI, AGP і інш.). Працэсар і АЗП практычна заўсёды зьяўляюцца зьменнымі.

Арыгінальны IBM PC меў 20-разрадную адрасацыю памяці. Са зьяўленьнем працэсараў 80286 адрасацыя была пашыраная, што дазволіла выкарыстоўваць АЗП большага аб’ёму.

Працяглае супрацоўніцтва Microsoft і «Інтэл», якое прывяло да іх дамінаваньня на рынку, выклікала зьяўленьне слова «Ўінтэл», якім пазначаюць пэрсанальныя кампутары, у якіх выкарыстоўваюцца працэсары ад «Інтэла» і апэрацыйная сыстэма сямейства Windows ад Microsoft. Аднак гэта не адзінае магчымае прымяненьне дадзенай архітэктуры. Напрыклад, IBM PC-сумяшчальны кампутар можа працаваць на працэсарах іншым вытворцаў (у першую чаргу AMD) і выкарыстоўвацца з такімі апэрацыйнымі сыстэмамі як MS-DOS, FreeDOS, GNU/Linux і іншымі.

IBM-PC-сумяшчальнымі, як правіла, зьяўляюцца настольныя кампутары, ноўтбукі, некаторыя пляншэты і сэрвэры. X86-архітэктура працэсара не абавязкова гарантуе магчымасьць ўстаноўкі X86-сумяшчальных апэрацыйных сыстэмаў. Напрыклад, на x86-смартфоны немагчыма ўсталяваць натыўнымі Microsoft Windows, так як для гэтага патрэбен у тым ліку трансьлятар выклікаў для BIOS.[2]

  1. ^ Software for Once and All 5 February 1985 г. Праверана 23 September 2019 г.
  2. ^ Paul Morris (2015-6-15) How To Install Windows 7 On Android Tablet