Baskin-Robbins

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Baskin-Robbins
Baskin-Robbins logo.svg
BaskinRobbinsMelrose.jpg
Тып даччынае прадпрыемства
Дэвіз 31 смак
Заснаваная 1945
Заснавальнікі Бэрт Баскін(en) (1913—1967), Ірвін Робінз(en) (1917—2008)
Уласьнікі Dunkin' Brands[d]
Краіна ЗША
Разьмяшчэньне Кэнтан(en) (акруга Норфалк(en), штат Масачусэтс, ЗША)
Ключавыя фігуры Найджэл Трэвіс
Галіна грамадзкае харчаваньне
Прадукцыя марозіва, пірог
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg$164,216 млн (2015)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg$68,523 млн (2015)[1]
Матчына кампанія «Данкін-Брэнды»(en) (Кэнтан)
Аўдытар «КПМГ»(en) (Бостан, шт. Масачусэтс)

«Baskin-Robbins» — амэрыканскі вытворца марозіва, заснаваны ў 1945 г. у Глендэйле (штат Каліфорнія). У 1967 г. «Аб’яднаная фруктовая кампанія»(en) (Бостан, шт. Масачусэтс) выкупіла прадпрыемства ў заснавальнікаў. У 1974 г. ангельскі вытворца харчаваньня «Джозэф Лаянз і кампанія»(en) (Лёндан) перакупіў прадпрыемства. 26 ліпеня 2005 г. францускі вытворца напояў «Пэрно Рыкар»(fr) (Парыж) набыў Baskin-Robbins у складзе матчынага прадпрыемства «Данкін-Брэнды» (Кэнтан, шт. Масачусэтс), якое 1 сакавіка 2006 г. перапрадаў тром амэрыканскім прадпрыемствам — «Бэйн-Капітал»(en) (Бостан), «Карлайл-Груп»(en) (Вашынгтон) і «Томас Лі»(en) (Бостан). На 2016 год ад заснаваньня на прадпрыемстве стварылі больш за 1000 смакаў, зь якіх 31 прапануецца штодня і мяняецца кожны дзень месяца. На 26 сьнежня 2015 году налічвалася 7607 кавярняў пад таварным знакам «Баскін-Робінс», зь іх 2503 (32,9%) у ЗША[1]. На 2016 г. 5104 замежныя кавярні знаходзіліся ў 18 дзяржавах Азіі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Бахрэйн, Віетнам, Емэн, Інданэзія, Катар, Індыя, Кітай, Кувэйт, Лібан, Малайзія, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Арабія, Сынгапур, Тайвань, Тайлянд, Японія), 7 дзяржавах Амэрыкі (Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Калюмбія, Канада, Мэксыка, Панама, Эквадор), 5 дзяржавах Эўропы (Брытанія, Гішпанія, Нідэрлянды, Партугалія, Расея), Аўстраліі і Эгіпце[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Найджэл Трэвіс. Справаздача «Данкін-Брэнды» за 2015 год(анг.) // «Данкін-Брэнды», 28 сакавіка 2016 г. Праверана 4 чэрвеня 2016 г.
  2. ^ Міжнароднасьць(анг.) // «Баскін-Робінс», 2016 г. Праверана 4 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Baskin-Robbinsсховішча мультымэдыйных матэрыялаў