Astana Dragons
| Astana Dragons | |
| AD | |
| Краіна | Казахстан |
|---|---|
| Заснаваны | 2013 год |
| Спонсары | FCSK |
| Падразьдзелы | |
Astana Dragons (цмокі з Астаны) — кібэрспартовая арґанізацыя Казахстану. Заснаваная ў ліпені 2013 року. Праект спансуецца кібэрспартоваю фэдэрацыяю Казахстану.
Пра праект
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ґрунтам праекту стаў контр-страйк падразьдзел. Пазьней зьявіліся склады па іншых дысцыплінах, як Point Blank і LOL. У кожнага падразьдзелу быў мэнэджар, што арґанізоўваў працу калектыву. У КС-падразьдзелу была арэндаваная квартэра ў Кіеве для трэнаваньняў.
Зь сярэдзіны сьнежня 2013 року Astana Dragons пачалі партнэрства з расейскім хостынґам сэрвэраў — ImbaServer.NET.
У ліпені 2013 року быў сабраны першы склад у дысцыпліне CS GO, ён жа стаў асноваю арґанізацыі.
Першаю перамогаю цмокаў стаў Techlabs Cup UA 2013. Цмокі пасьпяхова пераадолелі он-лайн кваліфікацыю, абгуляўшы ўсіх сваіх супернікаў. На лан фінале ў Кіеве, хлопцы адолелі супернікаў з каманды fnatic зь лікам 2:0 па мапах.
Наступным лан турнірам стаў DreamHack у Румыніі. AD выйшлі з ґрупы зь першага месца. У сетцы яны абгулялі каманду n!faculty ды выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе саступілі зь лікам 2:1 па мапах, будучым чэмпіёнам — NiP. У выніку каманда з Астаны падзяліла 3-4 месца з украінскаю камандаю Na`Vi.
У пачатку лістапада 2013 року каманда заваявала трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету паводле вэрсіі ESWC.
Пасьля чэмпіянату сьвету адбыліся зьмены ў складзе каманды. Арґанізацыю пакінуў Іаан Сухараў. На замену гульцу быў запрошаны Арман Масін. Новым складам каманда працягнула рыхтавацца да DreamHack Winter 2013, аднак добрага выніку каманда паказаць ня здолела і выйдзячы з ґрупы з другога месца ўжо ў 1/8 цмокі саступілі камандзе з ЗША — compLexity й вылецелі з турніру.
Спроба добра скончыць рок таксама правалілася, у восьмым сэзоне SLTV StarSeries хлопцаў разьбілі ў абодзьвюх сустрэчах і яны здолелі заняць толькі чацьвертае месца.
Пасьля зачыненьня арґанізацыї склад некаторы час знаходзіўся без арґанізацыі, аднак перад турнірам EMS Katowice 2014 гульцоў падпісала арґанізацыя HellRaisers.
Былыя гульцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Склад 7 лістапада — 30 сьнежня 2013 року[1]
Ягор «Markelov» Маркелаў
Кірыл «ANGE1» Карасёў
Эміль «Kucher» Ахундаў
Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў
Міхаіл «Dosia» Сталяроў
Склад 19 чэрвеня — 6 лістапада 2013 року[2]
Ягор «Markelov» Маркелаў
Кірыл «ANGE1» Карасёў
Іаан «Edward» Сухараў
Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў
Міхаіл «Dosia» Сталяроў
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | Турнір | Месца правядзеньня | Дата правядзеньня | Прызавыя |
|---|---|---|---|---|
| 5-8 | Mad Catz Invitational 2013 | 20 жніўня 2013 року | нет[3] | |
| TECHLABS Cup Ukraine 2013 | 1 верасьня 2013 року | $3 500[4] | ||
| 3-4 | FACEIT Cup August 2013 | online | 9 верасьня 2013 року | $150[5] |
| 3-4 | DreamHack Bucharest 2013 | 14 — 15 верасьня 2013 року | $1 500[6] | |
| 7-8 | MSI Beat it! 2013 European Finals | online | верасень 2013 року | няма[7] |
| RaidCall EMS One Fall 2013 Cup #3 | online | 17 — 18 верасьня 2013 року | $600[8] | |
| ESWC Украіна 2013 | 6 кастрычніка 2013 року | квота ў фінал[9] | ||
| SLTV StarSeries VII | 10 — 13 кастрычніка 2013 року | $4 000[10] | ||
| Electronic Sports World Cup 2013 | 1 — 2 лістапада 2013 року | $5 000[11] | ||
| FACEIT Cup October 2013 | online | 14 лістапада 2013 року | $800 | |
| TECHLABS Cup 2013 Grand Final | 16 — 17 лістапада 2013 року | $10 000[12] | ||
| 5-8 | DreamHack Winter 2013 | 28 — 30 лістапада 2013 року | $10 000[13] | |
| 5-8 | Fragbite Masters 2013 | online | лістапад — сьнежань 2013 року | $700 |
| 5 | ESEA Invite Season 15 Europe | online | лістапада — сьнежань 2013 року | няма |
| 4 | SLTV StarSeries VIII | 20 — 22 сьнежня 2013 року | $1 500[14] | |
Тлустым вылучаны Major-турнір.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зводная статыстыка па турнірах.
| Рок | Колькасьць турніраў | Прызавыя | Прызавыя на чалавека | |||
|---|---|---|---|---|---|---|
| 2013 | 15 | 5 | 1 | 3 | $37 750 | $7 550 |
9 кастрычніка 2013 року ў арґанізацыі зьявіўся дывізіён Point Blank. Да цмокаў далучыліся былыя гульцы A-Gaming. Склад пакінуў арґанізацыю адначасова з камандаю па Counter Strike.
Былыя гульцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | Турнір | Месца правядзеньня | Дата правядзеньня | Прызавыя |
|---|---|---|---|---|
| SLTV StarSeries VII | 10 — 13 кастрычніка 2013 року | $2 500 | ||
| TECHLABS Cup 2013 Grand Final | 16 — 17 лістапада 2013 року | $2 000 | ||
| SLTV StarSeries VIII | 21 — 23 сьнежня 2013 году | $8 000 | ||
З 26 лістапада 2013 року адчынены новы, трэці па ліку гульнявы дывізіён — League of Legends. Уся пяцёрка гульцоў — досьведныя польскія гульцы[15].
Былыя гульцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | Турнір | Месца правядзеньня | Дата правядзеньня | Прызавыя |
|---|---|---|---|---|
| DreamHack Winter 2013 | 28 — 30 лістапада 2013 року | $5 250[16] | ||
Інфармацыйная падтрымка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У арґанізацыі няма афіцыйнага сайту, аднак ё публічная старонка УКантакце й facebook. Таксама ёсьць інфармацыйныя каналы ў Twitter і на YouTube.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Astana Dragons страчваюць склад па CS:GO (анг.) Праверана 2017-11-01 г.
- ↑
- ↑ VG stomp fnatic to win Mad Catz Праверана 2013-09-15 г.
- ↑ Astana win TECHLABS over fnatic
- ↑ FACEIT Cup August 2013
- ↑ NiP win DH Bucharest over LD Праверана 2013-09-15 г.
- ↑ MSI Beat it! 2013 European Finals Праверана 2013-10-02 г.
- ↑ Astana win RC EMS One Fall Cup #3 Праверана 2013-09-19 г.
- ↑ ESWC Ukraine 2013 Праверана 2013-10-07 г.
- ↑ SLTV StarSeries VII Праверана 2013-10-13 г.
- ↑ ESWC 2013 Праверана 2013-11-14 г.
- ↑ TECHLABS Cup 2013 Grand Final Праверана 2013-11-17 г.
- ↑ DreamHack Winter 2013 Праверана 2013-11-30 г.
- ↑ SLTV StarSeries VIII Праверана 2013-12-23 г.
- ↑ Astana Dragons падпісваюць польскі склад па League of Legends Праверана 2013-11-26 г. Архіўная копія ад 2013-12-03 г.
- ↑ DreamHack Winter 2013 League of Legends Праверана 2013-12-04 г. Архіўная копія ад 2013-11-30 г.