Gambit Esports

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовы клюб
Gambit
Падразьдзелы
Вэб-сайт https://gambit.gg/ru

Gambit Esports — расейская кібэрспартовая арґанізацыя, што базуецца ў Маскве[1]. Утвораная ў 2013 годзе.

У СНД з 2016 року існуе даччыная арґанізацыя Gambit.CIS[2], што дэбютавала ў летнім спліце Кантынэнтальнае лігі 2016 і атрымала перамогу ў фінале, абгуляўшы каманду М19[3].

У студзені 2018 року стала вядома, што арґанізацыю Gambit Esports набыла кампанія МТС.[4][5]

Counter-Strike: Global Offensive[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студзенем 2016 року арґанізацыя Gambit падпісвае каманду HS.GG, што складалася з трох былых гульцоў HellRaisers Даўрэна «AdreN» Кыстаўбаева, Рустэма «mou» Целепава й Міхаіла «Dosia» Сталярова, а таксама Дзьмітрыя «hooch» Багданава й Яна «wayLander» Рахконэна.[6][7]

Ужо на першым оф-лайн-турніры «CIS Minor Championship — Columbus 2016» Gambit становяцца чэмпіёнамі[8], тым самым атрымліваючы слот у закрытыя кваліфікацыі на major-турнір, якія яны таксама пасьпяхова праходзяць[9]. На самім «MLG Columbus 2016» калектыў займае 8—12 месца.[10]

У ліпені 2016 року з асноўнага складу вылучаны Ян «wayLander» Рахконэн, яго замяняе Іван «spaze» Абрэжан.[11]

На «ESL One Cologne 2016» каманда займае 5—8 месца.[12]

У верасьні 2016 року Іван «spaze» Абрэжан пакінуў асноўны склад каманды для ўдзелу ў «Adrenaline Cyber League LAN finals»; да каманды далучыўся Эміль «kUcher» Ахундаў.[13] Адразу пасьля сканчэньня турніру аб сваім уходзе з каманды аб’явіў Дзімітры «hooch» Багданаў.[14] А ў сярэдзіне кастрычніка да складу Gambit далучаюцца Абай «HObbit» Хасэнаў ды Даніла «Zeus» Тэсьленка.[15][16]

На «ELEAGUE Major 2017» каманда займае 5—8 месца.[17]

На «PGL Major Krakow 2017» каманда становіцца чэмпіёнам.[18]

9 жніўня 2017 року Даніла «Zeus» Тэсьленка й трэнэр Міхайла «Kane» Благін пераходзяць у Na’Vi[19], а 15 жніўня да каманды далучыўся Бекціяр «fitch» Бахытаў[20]. У кастрычніку трэнэрам складу становіцца Андрэй «Andi» Прохараў[21]

Пасьля «ELEAGUE Major: Boston 2018» Бекціяр «fitch» Бахытаў пакінуў асноўны склад каманды. На замену быў запрошаны былы гулец Na’Vi ды Flipsid3 Дзяніс «seized» Косьцін, які неўзабаве стаў паўнапраўным чальцом каманды.[22]

27 траўня 2018 року склад каманды пакідае Дзяніс «seized» Косьцін, на яго месца запрошаны гулец каманды Vega Squadron Мікалай «mit» Біцюкоў.[23]

10 чэрвеня 2018 року пасаду трэнэра пакідае Андрэй «Andi» Прохараў. 24 чэрвеня на гэтую пачаду запрошаны былы гулец Flipsid3 Tactics Андрэй «B1ad3» Гарадзенскі, які ўзяты ў арэнду ў амэрыканскае арґанізацыі да канца верасьня 2018 року.[24]

На кваліфікацыях да Faceit Major 2018 каманда займае 8—12 месца і не праходзіць на аснаўную частку падзеі. Адразу пасьля паразы пра свой сыход аб’яўляе Абай «HObbit» Хасэнаў. 19 верасьня 2018 року ён выстаўляецца на трансфэр.

17 кастрычніка 2018 року каманду пакідае Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў.

На месца апошніх двух прыходзяць Дзьмітры «dimasick» Матвіенка ды Сяргей «Ax1le» Рыхтораў.

Неўзабаве, пасьля няўдалага выступу на StarSeries i-League season 7 Europe Qualifier, у каманду на месца Дзьмітрыя «dimasick» Матвіенкі прыходзіць Уладзіслаў «bondik» Нечыпарчук. У студзені 2019, каманда ўпершыню з студзеня 2016 року, не трапляе на мажор пасьля правальнага выступу на CIS Minor IEM Katowice 2019, заняўшы 4-е месца.

Актуальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя
Сьцяг Казахстану mou Рустэм Целепаў
Сьцяг Расеі Dosia Міхаіл Сталяроў
Сьцяг Расеі mir Мікалай Біцюкоў
Сьцяг Расеі Ax1Le Сяргей Рыхтораў
Сьцяг Украіны bondik Уладзіслаў Нечыпарчук

Трэнэр каманды (у арэндзе): Сьцяг Украіны Андрэй «B1ad3» Гарадзенскі

Ліґа леґендаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя Пазыцыя
Сьцяг Украіны PvpStejos Аляксандар Глазкоў Верхняя лінія
Сьцяг Расеі Diamondprox Даніл Рашотнікаў Лясьнік
Сьцяг Украіны Kira Міхаіл Гармаш Сярэдняя лінія
Сьцяг Расеі Lodik Станіслаў Карнялюк Стралок
Сьцяг Расеі Edward Эдуард Абгаран Падтрымка

Трэнэр каманды: Сьцяг Латвіі Ігар «ATRemains» Радкевіч.

Dota 2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 траўня 2017 року арґанізацыя Gambit падпісала каманду Thug Life.[25] 25 сьнежня 2018 году да каманды далучыліся Fng і Immersion[26].

Актуальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мянушка Поўнае імя Пазыцыя
Сьцяг Расеі Daxak Мікіта Кузьмін 1/2
Сьцяг Расеі Afoninje Андрэй Афонін 1/2
Сьцяг Расеі AfterLife Васіль Шышкін 3
Сьцяг Расеі Immersion Аляксандар Хмеляўской 4
Нацыянальны сьцяг Беларусі fng Арцём Баршак 5

Fifa[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 2017 року арґанізацыя Gambit падпісвае кантракт з Андрэем «Timon» Гур’евым.[27]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ МТС набыў кібэрспартовы клюб Gambit Esports (рас.). Firrma. Праверана 2018-06-09 г.
  2. ^ Gambit.CIS
  3. ^ Gambit Esports заваявала слот на чэмпіянаце сьвету па League of Legends
  4. ^ МТС інвэстуеў кібэрспорт і набывае кібэрспартовы клюб Gambit Esports (анг.). gambit.gg. Праверана 2018-01-17 г.
  5. ^ МТС выходзіць на рынак кібэрспорту (рас.) Праверана 2018-01-17 г.
  6. ^ Gambit падпісаюць каманду Досі (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  7. ^ Вітайма Gambit CS:GO (анг.). gambit.gg. Праверана 2018-01-17 г.
  8. ^ Gambit перамагаюць CIS Minor паражаючы Rebels (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  9. ^ Gambit перамагаюць Renegades выходзячы з кваліфікацыяў (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  10. ^ CLG to playoffs over Gambit (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  11. ^ spaze далучаецца да Gambit (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  12. ^ fnatic over Gambit to Cologne semis (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  13. ^ kUcheR як замена spaze у Gambit (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  14. ^ hooch пакідае Gambit (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  15. ^ HObbit падпісаны Gambit (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  16. ^ Zeus сканчае склад Gambit (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  17. ^ North перамгаюцт Gambit у Вэґасе (анг.)
  18. ^ Gambit перамагаюць Immortals каб перамагчы на PGL Major (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  19. ^ Natus Vincere прыносяць Zeus і Kane, seized вяртаецца (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  20. ^ fitch выпрабоўваецца ў Gambit (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  21. ^ Gambit падпісваюць былога трэнэра Na`Vi - Andi (анг.)  Праверана 2017-10-22 г.
  22. ^ seized становіцца пятым гульцом Gambit CS:GO (анг.). gambit.gg. Праверана 2018-02-07 г.
  23. ^ Gambit leases Nikolay "mir" Bityukov from Vega Squadron (анг.). gambit.gg. Праверана 2018-08-06 г.
  24. ^ B1ad3 пераходзіць у Gambit на правах арэнды з FlipSid3 Tactics і становіцца трэнэрам CS:GO-складу (анг.). gambit.gg. Праверана 2018-08-06 г.
  25. ^ Gambit Esports падпісала Thug Life :: Навіны :: CyberSport.ru (рас.)  Праверана 2017-10-22 г.
  26. ^ Fng и Immersion перешли в Gambit (рас.)
  27. ^ Gambit Esports падпісала гульца па FIFA :: Навіны :: CyberSport.ru (рас.)  Праверана 2017-10-22 г.