Перайсьці да зьместу

8-я брыгада РХБА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°1′51″ пн. ш. 28°14′2″ у. д. / 53.03083° пн. ш. 28.23389° у. д. / 53.03083; 28.23389

8-я брыгада РХБА
Гады існаваньня са сьнежня 1992 году
Краіна Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Тып адмысловыя войскі
Уключае ў сябе 3 батальёны
Функцыі абеззаражваньне і маскаваньне
Дысьлякацыя Старыя Дарогі (Менская вобласьць)
Дзейны камандзір Алег Германаў

8-я брыга́да радыяцы́йнай, хімі́чнай і біялягі́чнай абаро́ны (8 бррхба) — вайсковае злучэньне Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, створанае ў Старых Дарогах (Менская вобласьць) у сьнежні 1992 году ў якасьці 8-га палка́ РХБА.

Вайсковая частка 54687. На 2019 год 8-я брыгада РХБА налічвала 3 батальёны: агнямётны, дымавы і радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны (адмысловай апрацоўкі).

На 2019 год 8-я брыгада радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны (РХБА) мела на ўзбраеньні ў батальёнах:

  • агнямётным — рэактыўныя пяхотныя агнямёты (РПА) «Прыз» павышанай дальнасьці і магутнасьці (ПДМ), «Рысь» і «Чмель» (снарад паражае 50 м.кв.) з тэрмабарычным рыштункам для ўтварэньня выбуховай газападобнай сумесі, БТР-80;
  • дымавым — перанасныя аэразольныя генэратары АГП і мадэрнізаваны АГП-М для пакрыцьця дымам плошчы ад 1,5 да 2 км.кв., дымавыя машыны ТДА‑2К для маскаваньня роты, пераправы, ракетнай пазыцыі, пункту кіраваньня, месца пагрузкі і разгрузкі, а таксама дэзынсэкцыі збудаваньня;
  • РХБА (адмысловай апрацоўкі) — выведвальная хімічная машына УАЗ-469 з прыладай вызначэньня выпраменьваньня МКСАТ‑6127 і паўаўтаматычнай прыладай хімічнай выведкі (ППХВ), аўтаразьлівачныя станцыі АРС-14 і АРС-15 для абеззаражваньня асабовага складу, дарог і ўзбраеньня, а таксама для пажаратушэньня[1], прылады радыяцыйнай выведкі і дазымэтрычнага кантролю ДКГ-РМ 1603В, ДКГ-АТ 2503, ДКГ-РМ 1211, СІГ-РМ 1203М і СРК-АТ 2327, бесьпілётнік «Грыф-100» з бартавой апаратурай радыяцыйнай выведкі БАРК-АТ102.

У сьнежні 1992 году ў Старых Дарогах (Менская вобласьць) стварылі 8-ы полк радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны (8 прхба) шляхам злучэньня 8-й брыгады хімічнай абароны кадру і 23-га палка засечкі і выведкі. У 1993 годзе ў вайсковай частцы 8-га палка стварылі зборны пункт, куды прыбыла каля 1500 беларускіх вайскоўцаў тэрміновай службы з Савецкага войска. Да 1994 году ў на складах вайсковай часткі захоўвалі зброю і боепрыпасы, якія абгарадзілі калючым дротам і ахоўвалі з выкарыстаньнем бранятэхнікі. 16 жніўня 2003 году на тэрыторыі 8-га палка РХБА адчынілі храм Аляксандра Неўскага, які стаў першай бажніцай Беларускага экзархату РПЦ ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Штогод 8-ы полк РХБА стаў удзельнічаць у беларуска-расейскіх вучэньнях, да якіх падрыхтоўка вядзецца амаль круглы год[2]. 1 верасьня 2005 году 8-ы полк РХБА атрымаў баявы сьцяг Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. У верасьні 2013 году 8-ы полк РХБА ўдзельнічаў у беларуска-расейскім стратэгічным вучэньні «Захад-2013». На лістапад 2013 году 8-ы полк улучаў агнямётнае падразьдзяленьне і дымавы ўзвод, які праводзіў аэразольнае маскаваньне[3].

30 траўня 2014 году міністар абароны Беларусі Юры Жадобін падпісаў Дырэктыву № Д‑06, паводле якой 1 верасьня 2014 году 8-ы полк РХБА пераўтварылі ў 8-ю брыгаду РХБА[4]. У 2017 годзе на ўзбраеньне 8-й брыгады РХБА паступілі: рэактыўны пяхотны агнямёт павышанай дальнасьці і магутнасьці (РПА-ПДМ-А) «Прыз» (удвая магутнейшы за «Чмель», у 1,7 разу большая дальнасьць і ў 1,3 разу меншая вага), прылады радыяцыйнай выведкі і дазымэтрычнага кантролю ДКГ-РМ 1603В, ДКГ-АТ 2503, ДКГ-РМ 1211, СІГ-РМ 1203М і СРК-АТ 2327, устаноўка паверкі такіх прыладаў УДГА-РМ 9100, мадэрнізаваны перанасны аэразольны генэратарл АГП-М і бесьпілётнік «Грыф-100» з бартавой апаратурай радыяцыйнай выведкі БАРК-АТ102[5].

  1. ^ Вадзім Апарын, агенцтва «Ваяр». РХБ абаронцы краіны  (рас.) = РХБ защитники страны // У славу Радзімы : газэта. — 12 лістапада 2016. — № 216.
  2. ^ Валяр’ян Шкленьнік. «Хімічныя» салдаты // Плацдарм. — 9 кастрычніка 2013. — № 19 (27). — С. 3.
  3. ^ Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны Ўзброеных Сіл адзначаць 95-ю гадавіну зь Дня ўтварэньня // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 11 лістапада 2013 г. Праверана 9 сакавіка 2019 г.
  4. ^ Войскам радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 96 гадоў // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 12 лістапада 2014 г. Праверана 9 сакавіка 2019 г.
  5. ^ Ігар Малык. Формула якасьці і эфэктыўнасьці  (рас.) = Формула качества и эффективности // У славу Радзімы : газэта. — 14 лістапада 2017. — № 213.
  6. ^ Сяргей Дзёмінскі. «Пра лёс свой не шкадую»  (рас.) = «О судьбе своей не жалею» // У славу Радзімы : газэта. — 30 верасьня 2016. — № 186.
  7. ^ Кіраўніцтва радыяцыйнай, хімічнай, біялягічнай абароны і экалёгіі Генэральнага штаба Ўзброеных Сіл // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 9 сакавіка 2019 г.
  8. ^ Андрэй Бокза. «Да юбілею падышлі адказна»  (рас.) = «К юбилею подошли ответственно» // У славу Радзімы : газэта. — 30 жніўня 2013. — № 162.
  9. ^ Аляксандар Холад. Ваяры Старых Дарог  (рас.) = Воины Старых Дорог // У славу Радзімы : газэта. — 1 верасьня 2018. — № 162.