6-я армія (Вэрмахт)
6-я армія | |
па-нямецку: 6. Armee | |
Гады існаваньня |
10 кастрычніка 1939 — 2 лютага 1943, 6 сакавіка 1943 — 8 траўня 1945 |
---|---|
Краіна | Трэці Райх |
Тып | агульнавайскавая |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Удзел у |
|
Вядомыя камандзіры |
Вальтэр фон Райхэнаў Фрыдрых Паўлюс |
6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусьветнай вайне.
Баявы шлях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас Другой сусьветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 году і ўдзельнічала ў францускай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцьці Парыжу) пад камандаваньнем Вальтэра фон Райхэнаў, затым у кампаніі ва Ўкраіне ўлетку 1941 году, пад камандаваньнем Паўлюса ў Сталінградзкай бітве. 2 лютага 1943 году была зьнішчана ў Сталінградзкім катле. Ізноў сфармавана на паўднёвым участку Ўсходняга фронту 6 сакавіка 1943 году, з армейскае групы «Холідт», пад камандаваньнем генэрала пяхоты (зь верасьня 1943 — генэрал-палкоўніка) Холідта. 8 траўня 1945 году ў Аўстрыі армія здалася ў амэрыканскі палон.
Колькасьць арміі ў Сталінградзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуюць сур’ёзныя дыскусіі адносна колькасьці арміі ў Сталінградзкай бітве. Важнасьць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэньне агульнае колькасьці нямецкіх сілаў у бітве, і, такім чынам, суадносіны сілаў у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасьці вайскоўцаў VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакумэнты вайсковых архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізіяў. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, зьмяніла яе колькасьць. Усяго да 19 лістапада 1942 году ў ёй было 20 дывізіяў.
Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфармавана дывізія «Фон Штумпфэльд», набраная з расейскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў»[1] (аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацьвярджаецца, Ганс Дэр у кнізе «Паход на Сталінград», сьцьвярджае, што баявая група «Фон Штумпфэльд» у сьнежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр)[2][3].
Часьці арміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):
- 76-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Карл Родэнбург (камандуючыя дадзены на 19.11.1942)
- 113-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Ганс Фрыдрых Сыкст фон Арнім
XI Армейскі корпус
Камандзір: Генэрал-палкоўнік Карл Штрэкер
Начальнік штабу — Палкоўнік (Генэральнага штабу) Гроскурт
- 44-я пяхотная дывізія (аўстрыйская) — генэрал-лейтэнант Дэбой
- 376-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант фон Даніэльс
- 384-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант фон Габленц
XIV танкавы корпус
Камандзіры:
Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генэральнага штабу) Тунэрт
- 3-я мотапяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Шлемэр
- 60-я мотапяхотная дывізія — генэрал-маёр Келерман
- 16-я танкавая дывізія — генэрал-лейтэнант Гюнтер Ангэрн
- 71-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант фон Хартман. Пасьля сьмерці Хартмана з 26.01.1943 г. — Фрыц Роскэ, былы камандзір J.R.194, генэрал-маёр, камандуючы паўднёваю групоўкаю нямецкіх войскаў у Сталінградзе.
- 79-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Швэрын
- 94-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Пфэйфэр
- 100-я егерская дывізія (акрамя штатных 54-го, 83-го і 227-го пяхотных палкоў, 369-го харвацкага пяхотнага палку) — генэрал-лейтэнант Занэ
- 295-я пяхотная дывізія — генэрал-маёр доктар Корфэс
- 305-я пяхотная дывізія — генэрал-маёр Штэйнмэтц
- 389-я пяхотная дывізія — генэрал-маёр Магнус
- 14-я танкавая дывізія — генэрал-маёр Лятман
- 24-я танкавая дывізія — генэрал-лейтэнант фон Ленскі
- 29-я мотапяхотная дывізія — генэрал-маёр Лейзэр
- 297-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Пфэфэр
- 371-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Штэмпэль[4]
Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі.
2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, зь якіх 86 000 загінула ў палоне.
Новае фармаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6-я армія была зноў сфармавана на паўднёвым участку Ўсходняга фронту 6 сакавіка 1943 году, на аснове армейскае групы «Холідт», пад камандаваньнем генэрала пяхоты Холідта.
Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:
- 24-ы танкавы корпус
- 17-ы армейскі корпус
- 29-ы армейскі корпус
- корпус «Міт»
Камандуючыя 6-й арміяю (другое фармаваньне):
- з 6 сакавіка 1943 — генэрал пяхоты Холідт
- з 8 красавіка 1944 — генэрал артылерыі дэ Ангеліс
- з 17 ліпеня 1944 — генэрал артылерыі Фрэтэр-Піка
- з 23 сьнежня 1944 — генэрал танкавых войскаў Бальк
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://stalingradrus.narod.ru/seb1.html
- ^ ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Военная история ]- Дёрр Г. Поход на Сталинград
- ^ 3 rum armee
- ^ Крыніца: Beevor A. Stalingrad: the Fateful Siege. Harmondsworth (Middlesex), 1998. P. 433.