Гюстаў Дарэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ґюстаў Дарэ»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Поль Ґюстаў Дарэ
Doré by Nadar 1867 cropped.jpg
Поль Ґюстаў Дарэ. Фатаздымак Фэлікса Надара
Імя пры нараджэньні Paul Gustave Doré
Дата нараджэньня 6 студзеня 1832
Месца нараджэньня Страсбург, Францыя
Дата сьмерці 23 студзеня 1883 (51 год)
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Прычына сьмерці хвароба
Месца пахаваньня Пэр-Ляшэз[1][2]
Грамадзянства Францыя[3]
Альма-матэр Ліцэй Карла Вялікага[d]
Занятак гравёр, ілюстратар, жывапісец
Жанры гістарычны жывапіс
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну Commander of the order of Charles III knight of the Order of Saints Maurice and Lazarus

По́ль Ґюста́ў Дарэ́ (па-француску: Paul Gustave Doré; 6 студзеня 1832, Страсбург — 23 студзеня 1883, Парыж) — францускі гравёр, ілюстратар і скульптар.

Жыцьцё й творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шатан у «Згубленым Раі» (1866)

Нарадзіўся ў Страсбурґу ў сям’і будаўніка мастоў. У дзесяцігадовым узросьце выконвае сваю першую ілюстрацыю да «Боскай камэдыі» Дантэ, ва ўзросьце 15-ці год яго творы пачынаюць публікавацца. Празь некаторы час у 1841 годзе сям’я мастака пераяжджае ў Бур. Гэты пераезд аказаў вялікі ўплыў на ўсю мастацкую творчасьць Дарэ. У 1847 годзе Дарэ разам з маці пераязджае ў Парыж, дзе пачынае працаваць кніжным ілюстратарам. Мастак адпраўляецца да галоўнага рэдактара часопісу «Журналь пур рыр» Філіпону, зь сэрыяй малюнкаў подзьвігаў Гэракла й прымаецца ў лік супрацоўнікаў, адначасова атрымліваючы заробак ў памеры 5000 франкаў. На прыканцы году выходзіць альбом яго літаграфіяў «Подзьвігі Гэркулеса», у якім пазначалася, што аўтар гэткіх твораў — пятнаццацігадовы мастак, які выконваў іх без настаўнікаў і клясычных штудыяў.

Энігма

Ведама, што мастак падзяляў свой працоўны дзень на тры часткі: раніца прысьвячалася графіцы, поўдень — жывапісу, вечар — зноўку графіцы. Дарэ так і не атрымаў мастацкае адукацыі, але праводзячы час у Лувры ды нацыянальнае бібліятэцы, цікавіўся тамтэйшымі карцінамі ды гравюрамі.

Якаў, які змагаецца з анёлам (1855)

У 1848 годзе мастак становіцца ўдзельнікам салёну, дзе выстаўляе свае творы. Праз 4 гады ён парывае свае ўзаемадачыненьні з часопісам «Журналь пур рыр». З гэтага момату Дарэ займаецца афармленьнем танных выданьняў.

У 1853 годзе ілюструе Байрана. У 1854 годзе зьяўялюцца ілюстрацыі да «Гарганцюа й Пантагруэль» Рабле. У 1855 годзе выйшлі малюнкі да «Гарэзьлівых аповядаў» Бальзака. 1860-я гады прынесьлі сьвету ілюстрацыі да «Пекла» й «Рая» Дантэ, да казак Шарля Пэро ды прыгодаў Мюнхгаўзэна. У 1863 годзе Дарэ ілюструе францускае выданьне «Дон Кіхота» з малюнкамі рыцара й яго збраяносца Санча Пансы, якія сталі вельмі папулярнымі. У 1866 годзе для брытанскіх выдаўцоў Дарэ робіць ілюстрацыю ангельскае Бібліі, якая ў шэрагу зь іншымі творамі мастака была выстаўлена на буйной выставе ў 1867 годзе ў Лёндане. Гэтая выстава была першым крокам да стварэньня дарэўскай галерэі на вуліцы Нью Бонд.

«Дантэ й Беатрычэ сузіраючыя Эмпірэй»

У 1869 годзе Блэнчард Джэральд прапаноўвае Дарэ працаваць разам над стварэньнем разгорнутых выяваў Лёндана, якія мусілі быць апублікаваныя аднім выданьнем. Джэральда натхніла выданьне «Microcosm of London» (1808), Томаса Роўландсана, Ўільяма Пайна й Рудольфа Акэрмана. У выніку ўзаемных дамоўленасьцяў Ґюстаў Дарэ падпісвае пяцігадовы кантракт з Grant & Co, згодна зь якім мастак абавязваўся кожны год заставацца ў Лёндане на адпаведны трохмесячны тэрмін і атрымліваў вялізную суму грошаў ў памеры 10 000 £.

Кніга «London: A Pilgrimage» з 180 ілюстрацыямі была апублікаваная ў 1872 годзе, але выданьне было сустрэта вельмі холадна, асабліва такімі часопісамі, як Art Journal ды Westminster Review. Некаторыя крытыкі лічылі, што Дарэ робіць дужа моцны акцэнт на лёнданскай галечы.

У 1870-х гады робіць ілюстрацыі да «Казаньня аб старым мараку» Кольрыджа, «Згубленага Рая» Мільтана, «Ідыліі караля» Тэнісана і г. д.

Дарэ называюць найвыбітнейшым ілюстратарам XIX стагодзьдзя за неперасягнёную гульню сьвятла й цені ў сваіх працах. Пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз.

Дарэ й Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пэрыяд з 1883 па 1886 Ґюстаў Дарэ меў магчымасьць працаваць з польскім мастаком і графікам італьянскага паходжаньня, удзельнікам паўстаньня 1863—1864 гг. Міхалам Андрыёлі, які пасьля разгрому паўстаньня пэўны час працаваў у Парыжы.[4] Міхал Андрёлі вядомы сваімі графічнымі творамі, у якіх ён зьвяртаўся да культурнай спадчыны Літвы: «Сьмерць Кейстута», «Сутычка ліцьвінаў з крыжакамі», «Гусьляр», «Хрышчэньне ліцьвінаў», «Сьмерць Людзьвіка Нарбута каля Дубічаў». Таксама засталіся ягоныя ілюстрацыі да «Конрада Валенрода» і «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, да твораў Я. Ходзькі, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі, Ю. Славацкага, Ю. Крашэўскага і іншых.

Галерэя твораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гюстаў Дарэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў