Яўген Калінін
| Яўген Калінін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 жніўня 1993[1][2] (32 гады) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 68 кг[3] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2014 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2013 | → Слуцак | 18 (3) |
| 2014 | → Смаргонь | 24 (4) |
| 2015 | Смаргонь | 26 (10) |
| 2016—2017 | Віцебск | 13 (1) |
| 2017 | → Нафтан | 7 (1) |
| 2017 | → Слонім-2017 | 14 (2) |
| 2018 | Ворша | 13 (5) |
| 2018 | Дняпро Магілёў | 0 (0) |
| 2019 | Лякаматыў Гомель | 8 (1) |
| 2019 | Смаргонь | 11 (0) |
| 2020 | Ворша | 25 (4) |
| 2021 | МЛ Віцебск | 2 (0) |
| 2021—2022 | Лепель[d] | 5 (1) |
Яўген Калінін (нар. 15 жніўня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец чашніцкай ДЮСШ, пазьней займаўся ў спэцыяльнай спартовай клясе Лужасьнянскай школы-інтэрната. Улетку 2010 году быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, дзе пачаў выступаць за дубль. У сэзоне 2011 году з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля БАТЭ і дапамог яму перамагчы ў чэмпіянаце дублёраў. Пазьней трапляў у заяўку асноўнай каманды БАТЭ на матчы Кубка Беларусі, але на поле гэтак і ня выйшаў. Усяго за дублюючы склад за тры гады правёў 66 матчаў і забіў 17 галоў. У сэзоне 2013 году быў аддадзены ў арэнду «Слуцку», разам зь якім выйграў Першую лігу, аднак у асноўным складзе каманды замацавацца ня здолеў. У красавіку 2014 году зноў на правах арэнды перайшоў у іншы клюб Першай лігі — «Смаргонь», а ў наступным годзе падпісаў зь ім паўнавартасны кантракт. У сэзоне 2015 году стаў адным з найлепшых гульцоў смаргонскага клюбу, забіўшы 10 галоў і аддаўшы 7 галявых перадач.
У лютым 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[4]. 11 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Белшыны» (1:0). У першай палове сэзону 2016 году звычайна выступаў у якасьці асноўнага нападніка віцяблянаў. Улетку быў прызваны на зборы ў армію, па вяртаньні ў жніўні выступаў ужо за дубль. У сакавіку 2017 году аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[5][6]. 15 траўня адзначыўся голам у браму «Гарадзеі», які прынёс навапалачанам першую перамогу ў сэзоне (1:0). У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Слонім-2017»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году пакінуў «Віцебск»[8].
У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі», але ня даў рады. У першай палове 2018 году выступаў за клюб «Ворша»[9], дзе быў адным з асноўных гульцоў. У Першай лізе ў 13 матчах улучыў 5 мячоў у браму супернікаў. У жніўні 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[10]. За асноўную каманду магіляўчанаў гэтак і не згуляў, выступаў за дубль. У верасьні адсутнічаў праз траўму. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[11]. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з гомельскім «Лякаматывам»[12]. У складзе гамельчукоў ня здолеў замацавацца ў складзе, толькі часам выходзячы на замену. У ліпені 2019 году пакінуў каманду[13]. У жніўні 2019 году перайшоў у «Смаргонь»[14], дзе рэгулярна зьяўляўся на полі. У лютым 2020 году ўзгодніў кантракт з «Воршай»[15], дзе таксама быў гульцом асноўнага складу. Выступаў у клюбе да канца сэзону 2020 году. У красавіку 2021 году далучыўся да рагачоўскага «Макслайну», а ў ліпені 2021 году стаў гульцом «Лепеля», дзе выступаў да 2022 году.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
| Нафтан | 2017 | Найвышэйшая ліга | 7 | 1 |
| Слонім-2017 | Першая ліга | 14 | 2 | |
| Ворша | 2018 | Першая ліга | 13 | 5 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Evgeni Kalinin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Evgeni Kalinin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_kalinin/
- ↑ Наумов и Калинин подписали контракты с «Витебском» (рас.)
- ↑ «Прессбол» №49 (4019), 31 сакавіка 2017
- ↑ «Нафтан» планирует арендовать Волкова и Калинина у «Витебска» (рас.)
- ↑ Сказ про Соловья и Козела (рас.)
- ↑ Вайтюховский Н.И.: "Короткий шаг назад перед большим шагом вперед" (рас.) Афіцыйны сайт «Віцебска» Архіўная копія ад 2018-01-30 г.
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ↑ «Днепр» объявил о подписании Калинина (рас.)
- ↑ 11 футболистов покинули "Днепр" (рас.)
- ↑ Евгений Калинин сменил «Днепр» на гомельский «Локомотив» (рас.)
- ↑ Евгений Калинин покинул "Локомотив" (рас.)
- ↑ Калинин вернулся в «Сморгонь» (рас.)
- ↑ Беразун і Калінін падпісалі пагадненьніШаблён:Ref-be-tarask
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Лепелі
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Слонім-2017»
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Гомель
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Беларускія футбалісты