Яцэк Курань
Яцэк Курань | |
![]() | |
міністар і дэпутат Сэйму Польшчы | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 сакавіка 1934[1][2][3][4] Львоў, Польская Рэспубліка[5] |
Памёр: |
17 чэрвеня 2004[1][2] (70 гадоў) Варшава, Польшча[5] |
Партыя: | Польская аб’яднаная рабочая партыя |
Сужэнец: | Гражына Курань |
Дзеці: | Мацей Курань |
Адукацыя: | Варшаўскі ўнівэрсытэт і Q9383139? |
Яцэк Ян Курань па-польску: Jacek Jan Kuroń (3 сакавіка 1934 Львоў — 17 чэрвеня 2004, Варшава) — польскі палітык, адзін з лідэраў апазыцыі у часы ПНР, гісторык, дзяяч так званага чырвонага харцэрства, двойчы прызначаўся міністрам працы і сацыяльнай палітыкі, у 1989—2001 гг пасол Сэйму X, I, II i III скліканьня. Кавалер Ордэну Белага арла.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя тры гады турэмнага зьняволеньня Яцэк Курань атрымаў ад камуністычных удладаў яшчэ ў 1964 годзе, калі напісаў адкрыты ліст з крытыкай кіраўніцтва ПАРП. Агулам, ён правёў у турмах ПНР амаль 10 гадоў.
У сярэдзіне 1970-х Курань стварыў грамадзкі Камітэт дапамогі працоўным — легендарную арганізацыю, якая дапамагала ахвярам рэжыму.
У 1980-я гады Яцэк Курань стаў адным з лідэраў «Салідарнасьці».
Браў удзел у паседжаньнях «Круглага стала», а пасьля перамогі дэмакратыі ў Польшчы двойчы быў міністрам працы і сацыяльнай палітыкі, а таксама старшынём камісіі ў справах нацыянальных меншасьцяў. Станоўча ставіўся да беларусаў у Польшчы[6].
У 1990-я гады Яцэк Курань стварыў грамадзкую арганізацыю SOS, якая дагэтуль дапамагае людзям, што не змаглі прыстасавацца ў новых умовах — пасьля пераменаў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в г Encyclopædia Britannica
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11900111X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Памёр адзін з найбольш выбітных лідэраў антыкамуністычнай апазыцыі ў Польшчы, Радыё Свабода, 17 чэрвень 2004
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |