Перайсьці да зьместу

Яраслаў Макушынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Макушынскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 сакавіка 1998(1998-03-05)[1] (26 гадоў)
Рост 166 см
Вага 57 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бухара[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017 Славія Мазыр 0 (0)
2018—2020 Лякаматыў Гомель 49 (1)
2020 Смалявічы 6 (0)
2021 Вэртыкаль 7 (4)
2021—2023 Энэргетык-БДУ 66 (0)
2024—4 Бухара[d]

Яраслаў Ігаравіч Макушынскі (нар. 5 сакавіка 1998) — беларускі футбаліст, абаронца узбэцкай «Бухары».

Пачынаў займацца футболам у каленкавіцкай ДЮСШ-1. Яшчэ юнаком перабраўся ў менскую СДЮШАР «Дынама», а пазьней пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У жніўні 2017 году перайшоў у мазырскую «Славію», дзе таксама гуляў за дубль. У лютым 2018 году стаў гульцом гомельскага «Лякаматыва» зь Першай лігі, дзе гуляў пераважна ў першай адзінаццатцы. У сэзоне 2020 году пачаў часьцей выходзіць на замену.

У ліпені 2020 году, пакінуўшы «Лякаматыў», перайшоў у «Смалявічы»[3], у складзе гэтага клюбу 26 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу з салігорскім «Шахцёрам» (0:4). У далейшым часьцей гуляў за дубль, часам прыцягваўся і да асноўнага складу. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў смалявіцкі клюб[4].

У лютым 2021 году склаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], аднак яшчэ да пачатку сэзону пакінуў клюб, гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. У выніку першую палову 2021 году правёў у Другой лізе ў складзе каленкавіцкай «Вэртыкалі», дзе быў адным з асноўных гульцоў. У ліпені 2021 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе.

У лютым 2024 году стаў футбалістам узбэцкай «Бухары»[7].

У кастрычніку 2014 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачных матчах, а ў сакавіку 2015 году ў элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]