Яраслаў Лукасік
Яраслаў Лукасік | |
| Месца нараджэньня | |
|---|---|
| Занятак | дзяржаўны службовец |
Ярасла́ў Ге́нрыхавіч Лука́сік — беларускі пратэстанцкі дзяяч польскага паходжаньня, пастар менскай царквы «Ян Прадвесьнік».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Лукаве[1] ў каталіцкай сям’і. Пэўны час працаваў у Белавескай пушчы, за 3 кілямэтры ад беларускай мяжы[2].
Скончыў факультэт беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Прыехаў у Беларусь у 1993 годзе як каталіцкі актывіст. Стаў адным з заснавальнікаў харызматычнай супольнасьці, дзейнасьць якой прывяла да канфлікту з герархіяй каталіцкай царквы ў Беларусі. Пасьля гэтага ён прыняў пратэстанцтва і стаў вернікам, а пасьля прапаведнікам і пастарам поўнаэвангельскай грамады[1].
У цяперашні час пражывае ў Кіеве.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1998 годзе ажаніўся зь беларускай. Маюць чатырох дзяцей: сыноў Яна і Марціна, дачку Міру, таксама сына Даніэля. Дзеці размаўляюць па-беларуску[3].
28 чэрвеня 2007 году жонка Натальля і дзеці Яраслава Лукасіка зьехалі зь Беларусі ў Польшчу, куды той быў дэпартаваны[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Аляксандар Уліцёнак (12 чэрвеня 2007) Я.Лукасік: Закон аб свабодзе веравызнаньня ставіць дзяржаву на месца Бога Госьць на Свабодзе. Радыё «Свабода». Праверана 28 кастрычніка 2010 г.
- ↑ Ярослав Лукасик:«Для меня Полесье, Новогрудок, Вильня являлись самой прекрасной на свете обетованной землей» (рас.) Маніторынг. Царква «Новае Жыцьцё» (10 траўня 2007). Праверана 27 кастрычніка 2010 г.
- ↑ Высылаемый служитель обратился в суд (рас.) Маніторынг. Царква «Новае Жыцьцё» (19 траўня 2007). Праверана 27 кастрычніка 2010 г.
- ↑ Жена и трое детей Ярослава Лукасика покинули Беларусь (рас.) Маніторынг. Царква «Новае Жыцьцё» (28 чэрвеня 2007). Праверана 27 кастрычніка 2010 г.