Перайсьці да зьместу

Антоні Бокун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анто́ні Бо́кун (нарадзіўся ў 1973 годзе, Менск) — пастар менскае пяцідзясятніцкае царквы «Ян Прадвесьнік». У 2023 г. пераклаў Біблію на беларускую мову са старажытнагебрайскай і старажытнагрэцкай.

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску ў каталіцкай сям’і. Хадзіў у касьцёл на Залатой Горцы. Скончыў 20-ю менскую школу (1980—1990), хімічны факультэт БДУ (1995), зьбіраўся стаць езуітам. У сярэдзіне 1990-х узначальваў Задзіночаньне беларускіх студэнтаў. З 1999 году пастар менскай пратэстанцкай царквы «Ян Прадвесьнік».

Жанаты, мае двух сыноў — Адама і Язэпа, а таксама дачку - Эстэр.

У 2007 годзе Антоні Бокун быў аштрафаваны на 620 тысячаў рублёў (215 эўра)[1] «за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — набажэнства, якое ладзілася ў ягонай уласнай хаце. 4 чэрвеня 2007 г. паводле аналягічнага абвінавачаньня быў арыштаваны на трое сутак[2].

Удзельнічаў у выданьні «Расейска-беларускага хімічнага слоўніку» (1993)[3],

З 1996 г. працаваў над выданьнем перакладу Бібліі, зробленага Уладзіславам Чарняўскім[4]. Быў рэдактарам выданьня Новага Запавету ў перакладзе У.Чарняўскага (Менск, 1999) і Пяцікніжжа (Менск, 2002). Удзельнічаў у падрыхтоўцы выданьня Новага Запавету (Менск, 2003) і поўнай Бібліі (Менск, 2012), падрыхтаваных Біблійным Таварыствам у Рэспубліцы Беларусь на падставе рукапісаў У.Чарняўскага, а таксама ў выданьні аўдыёвэрсыі «Новага Запавету» ў перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага[5] (Менск, 2010). У 2016 г. выдаў пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыповесьцяў, ажыцёўлены з арыгінальных моваў[6].

Аўтар кнігі «Залаты Век Беларусі», а таксама шэрагу артыкулаў, прысьвечаных гісторыі пратэстантызму ў Беларусі. Удзельнічаў у перавыданьні Катэхізіса 1562 г. (Менск, 2005)[7].

У пачатку 2023 г. Антоні Бокун скончыў пераклад Сьвятога Пісаньня са старажытнагебрайскай і старажытнагрэцкай моваў, Біблія была выкладзена ў Інтэрнэт[8]. У канцы 2023 г. Біблія ў перакладзе Антонія Бокуна выйшла з друку.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Беларусь: аналіз свабоды веравызнання, чэрвень 2009. Беларускі хрысьціянскі партал «Царква». Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ Любоў Лунёва (6 чэрвеня 2007) Пастар Антоні Бокун — на волі Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ Беларускі клясычны правапіс. Афармленьне ілюстрацыяў. Pravapis.info. — Расейска-беларускі хімічны слоўнік / Уклад. А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун. — Менск: 1993.Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ Які будзе лёс перакладу Бібліі айца Ўладыслава Чарняўскага? // Радыё Свабода (29 сьнежня 2001 г.)
  5. ^ Выдадзены аўдыёзапіс Новага Запавета на беларускай мове Грамадзтва. Беларускія навіны naviny.by (20 ліпеня 2010). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  6. ^ Да 500-годдзя беларускай Бібліі: новы пераклад Новага Запавету і Прыпавесцяў // budzma.by (29.02.2016)
  7. ^ Катэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. Мінск, 2005.
  8. ^ biblija.by

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]