Ян Цігараў
Ян Цігараў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1984 (35 гадоў) Усурыйск, СССР | |
Рост | 180 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2006 2007—2010 2011 2012—2015 2015—2016 |
Дынама Менск Мэталюрг Запарожжа Том Лякаматыў Масква Дынама Менск |
117 (0) 110 (1) 12 (0) 33 (0) 3 (0) |
Зборныя | ||
2005—2014 | Беларусь | 35 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ян Цігараў (нарадзіўся 10 сакавіка 1984 году, Усурыйск, СССР) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца. У 2005—2014 гадах згуляў за нацыянальную зборную Беларусі 35 матчаў і забіў 1 гол.
Зьмест
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Дынама»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цігараў пачаў займацца футболам у ДЮСШ гораду Жодзіна[1]. У 2001 годзе выступаў за менскае «Дынама-2». За асноўную каманду «Дынама» гуляў з 2002 па 2007 гады. За гэты час выйграў зь менскім клюбам залатыя мэдалі чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў уладальнікам Кубка краіны.
«Мэталюрг» Запарожжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2007 годзе перайшоў у запароскі «Мэталюрг», за які згуляў больш за 100 матчаў. Адзіны гол за клюб забіў 2 жніўня 2009 году ў браму «Ільлічоўцу». У пачатку 2011 году ў СМІ зьявілася інфармацыя аб цікавасьці да футбалісту маскоўскага «Дынама»[2] і нямецкага «Гановэру»[3].
«Том»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
2 сакавіка 2011 году футбольны клюб «Том» дасягнуў прынцыповай дамоўленасьці аб пераходзе футбаліста, і на наступны дзень Цігараў падпісаў кантракт з томскім клюбам тэрмінам на 2,5 году[4]. Сума трансфэру склала 300 тысячаў эўра. Дэбют футбаліста ў чэмпіянаце Расеі адбыўся 14 сакавіка 2011 году, калі «Том» на выезьдзе саступіла ніжагародзкай «Волзе» зь лікам 0:2[5]. На старце чэмпіянату Расеі 2011—2012 гадоў стаў найлепшым футбалістам лігі па колькасьці выйграных адзінаборстваў і ўдалых адбораў мяча[6], аднак у матчы 12 туру з маскоўскім «Лякаматывам» атрымаў сур’ёзную траўму: абсьледаваньне выявіла разрыў ўнутранага мэніска, пярэдняй крыжападобнай і бакавой зьвязкаў правага каленнага сустава. Такім чынам, футбаліст выбыў са строю як мінімум на паўгоду[7].
«Лякаматыў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
29 сьнежня 2011 году на правах вольнага агента заключыў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» тэрмінам на 3,5 году.
«Дынама» (Менск)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У ліпені 2015 году перайшоў у менскае «Дынама»[8]. У чэрвені 2016 году кантракт зь менскім «Дынама» быў скасаваны[9], пасьля чаго завяршыў кар’еру[10].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 2004 па 2006 гады правёў 10 матчаў за моладзевую зборную Беларусі. У галоўнай зборнай краіны дэбютаваў 12 лістапада 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дынама Менск:
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2005, 2006
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Вышэйшая ліга | 2 | 0 |
2016 | Вышэйшая ліга | 1 | 0 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ян Тигорев переходит в «Томь». Афіцыйны сайт ФК «Том»
- ^ Московское «Динамо» проявляет интерес к Тигореву. championat.ru
- ^ Белорус Тигорев может продолжить карьеру в «Ганновере-96». championat.ru
- ^ Пополнение в «Томи». tom.ru
- ^ Тигорев и Сосновский дебютировали в российской премьер-лиге. Goals.by
- ^ Чемпионат России-2011/2012: лучшие по голам, передачам, обводкам, отборам и сэйвам после десятого тура. sports.ru
- ^ Ян Тигорев выбыл из строя на длительный срок. pressball.by
- ^ Ян Тигорев стал игроком минского «Динамо»(рас.)
- ^ Ян Тигорев покинул минское «Динамо»(рас.)
- ^ Тигорев завершил карьеру(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ян Цігараў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце «Лякаматыва»
- Профіль на афіцыйным сайце «Томі»
- Профіль на сайце sports.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams