Ян Каханоўскі з Чарналесься
| Ян Каханоўскі з Чарналесься | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1530 |
| Памёр | 22 жніўня 1584[1][2][3][…] |
| Бацькі | Пётар Каханоўскі[d] Ганна Бялачоўская[d] |
| Сужэнец | Дарота Падлядоўская[d] |
| Дзеці | Уршуля Каханоўская[d], Ганна Каханоўская[d] і Ян Каханоўскі[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, перакладнік, драматург |
| Жанр | песьня[d], фрашка[d], драма, апавядальная паэзія[d], лямант[d], эпітафія, ода[d], элегія, эпіграма і эпіталяма |
| Мова | лацінская мова і польская мова[5] |
| Подпіс | |
Ян Каханоўскі (па-польску: Jan Kochanowski; 6 чэрвеня 1530 — 22 жніўня 1584, Люблін) — польскі паэт эпохі Адраджэньня.

Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пісаў на польскай ды лацінскай мовах.
Творчасьць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцьці пісьменьніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясьвіскай друкарні. Жыцьцёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменьнікам у творы «Узяцьце Полацка», а таксама ў вершах, прысьвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Альжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Шахматы»: паэма («Szachy», 1562—1566)
- «Згода»: паэма («Zgoda», 1564)
- «Сатыр, або дзікі муж»: паэма («Satyr albo dziki mąż», 1564)
- «Сьвятаянская песня пра Купальле» («Pieśń świętojańska o Sobótce», 1575)
- «Адказ грэцкім паслам»: драма («Odprawa posłów greckich», 1578)
- «Псалтыр»: паэтычны пераклад «Псальмаў Давіда» («Psałterz Dawidów», выд. 1579), перакладаўся С. Полацкім
- «Трэны»: цыкль элегій («Treny», 1580)
- «Фрашкі»: зборнік паэзіі («Fraszki», 1584)
- «Песьні»: зборнік паэзіі («Pieśni», выд. 1586)
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Асобныя творы Яна Каханоўскага пераклаў Уладзімер Мархель (апублікаваныя ў зборніку «Раса нябёсаў на замлі тутэйшай»).
- «Трэны» / Перакл. А. Брусевіча (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010).
- «Выбранае» / Перакл. А. Хадановіча і Л. Баршчэўскага. Мн., 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Krzyzanowski J. R. Jan Kochanowski // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Jan Kochanowski // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Jan Kochanowski // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Кохановский Ян // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999.
- Кавалёў Сяргей. Пратэй, брат сатыра // Спадчына. 1999. №2. С. 110-124. // на pawet.net