Перайсьці да зьместу

Яніс Чакстэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яніс Чакстэ
па-латыску: Jānis Čakste
14 лістапада 1922 14 сакавіка 1927
Наступнік Густаўс Зэмгалс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся14 верасьня 1859(1859-09-14)[1][2]
Памёр14 сакавіка 1927(1927-03-14)[4][1][2][…] (67 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзеці Мінтаўтз Чакстэ[d], Канстантын Чакстэ[d] і Ringolds Čakste[d]
Узнагароды
Вялікая стужка ордэна Леапольда I Крыж Свабоды Вялікі крыж ордэна Трох зорак Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Подпіс Выява аўтографу

Яніс Чакстэ (па-латыску: Jānis Čakste; 14 верасьня 1859 — 14 сакавіка 1927) — першы прэзыдэнт Латвійскай Рэспублікі.

Палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У студзені 1919 году на чале латвійскай дэлегацыі наведаў Лёндан і парыскую мірную канфэрэнцыю. 1 траўня 1920 году адкрыў першае пасяджэньне Канстытуцыйнага сходу. Прымаў удзел у выбарах яго старшыні. Атрымаў 83 галасы, тады як Яніс Райніс — толькі 48.

14 лістапада 1922 году Сойм абраў Чакстэ першым прэзыдэнтам Латвіі (92 дэпутата — «за», 6 устрымаліся) як адзінага кандыдата. 6 лістапада 1925 г. ён быў абраны паўторна. За час прэзыдэнцтва абвясьціў 402 законы. Лібэральным быў закон аб адукацыі, які абавязваў дзяржаву і самакіраваньне ствараць столькі школ нацменшасьцяў, колькі неабходна. Памілаваў 549 чалавек. З 14 лістапада 1919 году — дацэнт Латвійскага ўнівэрсытэту, 28 верасьня 1924 году атрымаў ступень Dr. iur. honoris causa. З 1921 году чытаў лекцыі і на афіцэрскіх курсах.

Памёр 14 сакавіка 1927 году. Пахаваны на Лясных могілках у Рызе.

У 2003 годзе ў Елгаве ўсталяваны помнік Чакстэ, а ў Рызе яго імем названая вуліца.

  1. 1 2 Janis Cakste // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. 1 2 Janis Cakste // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119378841 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. 1 2 Чаксте Янис // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.