Перайсьці да зьместу

Эгілс Левітс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эгілс Левітс
па-латыску: Egils Levits
10-ы прэзыдэнт Латвіі
8 ліпеня 2019 — 8 ліпеня 2023
Папярэднік Раймандс Вэёніс
Наступнік Эдгарс Рынкевічс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся30 чэрвеня 1955
Рыга
ПартыяЗьвяз зялёных і сялянаў
АдукацыяГамбурскі ўнівэрсытэт
Бацька Ёнас Левітс[d]
Маці Інгеборга Левіта[d]
Узнагароды
Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу Ордэн Трох Зорак Крыж Прызнаньня ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені
Сайт president.lv (лат.)​ (анг.)​ (рас.)

Эгілс Левітс (па-латыску: Egils Levits, 30 чэрвеня 1955, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, юрыст, палітоляг. Прэзыдэнт Латвіі з 2019 па 2023 год.

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў зьмяшанай габрэйска-латыска-нямецкай сям’і. У 1972 годзе разам з бацькамі-дысыдэнтамі высланы ў Заходнюю Нямеччыну, дзе пражыў да 1990 г.

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі і вяртаньня на радзіму, працаваў амбасадарам у Нямеччыне, Швэцыі (1992—1993), Аўстрыі, Вугоршчыне, Швэйцарыі (1994—1995), міністрам юстыцыі ў (1993—1994) гадах. Дэпутат Сэйму Латвіі (1993—1994) гг.

Судзьдзя Эўрапейскага суду па правах чалавека (1995—2004) гг, потым у Суду Эўразьвязу (да 2010 году называўся Судом Эўрапейскіх супольнасьцяў).

Аўтар больш за 100 навуковых публікацыяў. Ганаровы Dr.iur.h.c. Латвійскай АН[1]. Судзьдзя Міжнароднага арбітражнага суда. Старшыня прэзыдэнцкай камісіі па канстытуцыйным праве[2].

29 траўня 2019 году абраны прэзыдэнтам Латвіі[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]