Белы таўсталобік
| Белы таўсталобік | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Прамянёвапёрыя рыбы |
| Атрад | Карпападобныя |
| Сямейства | Карпавыя |
| Род | Таўсталобікі |
| Від | Белы таўсталобік |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Hypophthalmichthys molitrix | |
Белы таўсталобік[1],звычайны таўсталобік[2] або таўсталобік[2] (па-лацінску: Hypophthalmichthys molitrix) — буйная зграйная пэлягічная рыба.
Насяляе басэйн Амуру. Від шырока акліматызаваны ў эўрапейскай частцы Расеі і Сярэдняй Азіі. Дасягае даўжыні каля 100 см і масы 40 кг. Луска дробная. Сілкуецца зялёнай воднай масай. Зімуе ў глыбокіх ямах і ў глыбокім сьне.
Белы таўсталобік — зграйная прэснавадная рыба сярэдніх памераў. Цела высокае, пакрытае дробная серабрыстай луской сьветлага колеру. Сілкуецца мікраскапічным багавіньнем — фітаплянктонам, таму гэтая рыба зьяўляецца выдатным мэліяратарам вадаёмаў. Пры дапамозе свайго цадзільнага ротавага апарату белы таўсталобік прафільтроўвае зацьвілую, зялёную і каламутную ад дэтрыту ваду. Таму калі вы хочаце, каб у вашай сажалцы пастаянна была празрыстая вада, то вельмі мэтазгодна, акрамя фільтрацыйных сыстэмаў, запусьціць у вадаём белага таўсталобіка.
Што тычыцца памераў, то від зьяўляюцца рыбай сярэдняга памеру, так што трымаць яго можна і ў ня вельмі буйных сажалках.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку 1996 г. у межах Днепрапятроўскай вобласьці на Кахоўскім вадасховішчы поруч з Высшатарасаўкая прамыславікамі быў злоўлены таўсталобік пярэсты вагой 51 кг[3]. У ліпені 2011 году ў вадасховішчы Рэфцінской ДРЭС злоўлены таўсталобік вагой каля 40 кг[4].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пярэсты таўсталобік (Aristichthys nobilis)[5] — іншая далёкаўсходняя рыба, акліматызаваная ў Эўропе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Пазваночныя жывёлы Расеі»: белы таўсталобік
- 1 2 Сокалаў У.Я. Пятиязычный словарь названий животных. Млекопитающие. Латинский-русский-английский-немецкий-французский.
- ↑ Таўсталобік Hypophthalmichthys molitrix
- ↑ Гіганцкую рыбу-мутанта вылавілі на Ўрале
- ↑ «Пазваночныя жывёлы Расеі»: пярэсты таўсталобік
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Белы таўсталобік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў