Паўночна-Кітайская раўніна
Паўночна-Кітайская раўніна | |
Разьмяшчэньне | |
---|---|
Краіна | |
Каардынаты | Памылка Lua у Модуль:Вікізьвесткі на радку 797: assign to undeclared variable 'coord_mod'. |
Паўно́чна-Кіта́йская раўні́на ці Вялі́кая Кітайская раўніна (па-кітайску: 华北平原, піньінь: Huáběi Píngyuán) — адна з найбуйнейшых раўнін на ўсходзе Азіі, у Кітаі. На ўсходзе абмываецца Жоўтым морам, на поўначы абмежавана гарамі Яньшань, на захадзе хрыбтом Тайханшань, усходнія схілы якога абрываюцца ў бок раўніны стромкімі ўступамі вышынёй да 1000 м, на паўднёвым захадзе — хрыбты Тунбашань і Дабешань, на поўдні зьліваецца з раўнінай па ніжнім цячэньні ракі Янцзы.
Плошча каля 325 тыс. км². У заходняй падгорнай паласе, складзенай старажытнымі конусамі вынасу, раўніна мае вышыню каля 100 м. У бок мора яна паніжаецца да 50 м і менш. Гэтая частка раўніны цалкам плоская, з нязначнымі ўхіламі, мае шмат неглыбокіх паніжэньняў. Многія паніжэньні забалочаныя і занятыя дробнымі азёрамі. Ва ўсходняй частцы ў межах раўніны разьмешчаны Шаньдунскія горы.
Акрамя Хуанхэ, буйнымі зьяўляюцца рэкі Хайхэ, Хуайхэ, Луаньхэ.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фортыгина Е. А., Чичагов В. П. ВЕЛИКАЯ КИТАЙСКАЯ РАВНИНА Праверана 2020-04-07 г. Архіўная копія ад 2020-07-22 г. // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); Дата обращения: 05.04.2020
- Britannica. North China Plain Праверана 2020-04-07 г. Архіўная копія ад 2020-11-17 г.