Янка Міхалюк
Янка Міхалюк | |
Дата нараджэньня | 22 кастрычніка 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1995 |
Месца сьмерці |
Янка Міхалюк (22 кастрычніка 1922, в. Пузічы Лунінецкага пав. Палескага ваяв., цяпер Салігорскі раён Менскай вобл. — 31 сакавіка 1995) — беларускі грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, на Палесьсі. Вучыўся ў польскай школе. У час Другой сусьветнай вайны ўступіў у шэрагі СБМ, быў кіраўніком гэтай арганізацыі на Лунінецкую акругу. Улетку 1944 у часе бамбардаваньня быў паранены і вывезены ў шпіталь у Варшаву, а потым у Нямеччыну. Затым трапіў у Італію, дзе ўступіў у шэрагі 2-га Польскага корпусу.
Ад 27.12.1947 быў сябрам ЗБВБ, адзін з заснавальнікаў беларускага жыцьця ў Брэдфардзе (Вялікабрытанія). Пазьней уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага камітэту сяброўства і рэдкалегію часопіса «Патрыёт», сябра ХАБР. Выйшаў з ХАБР і вярнуўся ў ЗБВБ у 1951 годзе.
З таго часу быў пастаянным сябрам управы Акруговага аддзелу ЗБВБ у Брэдфардзе, у 1955 годзе — яго старшыня. Сябра ЗБК ад 1949 году.
Актывіст БАПЦ у Брэдфардзе, адзін са стваральнікаў мясцовай парафіі сьв. Спаса, уваходзіў у Вікарыяльную ўправу БАПЦ у Вялікабрытаніі. Ад 1957 году сябра Рады БНР. У 1965 году з жонкай, Аленай Міхалюк, і дзецьмі пераехаў у Лёндан. Быў пастаянным сябрам Галоўнай управы ЗБВБ, у 1970—95 гг — старшыня ЗБВБ.
Належаў да кіраўніцтва Ангельска-беларускага таварыства, займаўся распаўсюдам часопісу «The Journal of Byelorussian Studies». Уваходзіў у Раду апекуноў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны.
Памёр у Лёндане, пахаваны на St. Pancras cemetery.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.