Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ЗБВБ»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) (па-ангельску: Association of Belarusians in Great Britain) — найстарэйшая[1] арганізацыя беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў Вялікабрытаніі апынулася некалькі тысячаў выхадцаў зь Беларусі, большасьць зь якіх ваявала ў польскай Арміі генэрала Андэрса на баку саюзьнікаў у Італіі. З 1945 г. пачалося арганізаванае беларускае жыцьцё ў Брытаніі, а ў сьнежні 1946 г. была ўтворанае «Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі»[2]. ЗБВБ стала першай арганізацыяй беларускае дыяспары, утворанай хваляй эміграцыі пасьля Другой Сусьветнай вайны.[3]

Асноўныя асяродкі арганізацыі разьмяшчаліся ў Лёндане, Манчэстэры і Брэдфардзе. ЗБВБ мела некалькі дамоў, у тым ліку Беларускі дом у Лёндане. Пры падтрымцы ЗБВБ у 1954 г. з мэтаю пашыраць кантакты між ангельцамі і беларусамі было заснаванае Ангельска-беларускае таварыства[4].

Старшыня ЗБВБ па стане на 2011 год — Алена Міхалюк.

Выбітныя сябры ЗБВБ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://belarusians.co.uk/arhanizacyi/
  2. ^ http://www.zbvb.org.uk/ZBVB_beginning.htm
  3. ^ Раіса Жук-Грышкевіч. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча - Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця, Таронта, 1993, с. 83
  4. ^ http://www.zbvb.org.uk/ZBVB_activities.htm

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]