Яна Арабейка
Яна Арабейка | |
Яна Арабейка, 2020 год | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 2001 (23 гады) |
---|---|
Месца вучобы | |
Занятак | палітычны вязень, малярка |
Сябра ў | Задзіночаньне беларускіх студэнтаў |
Яна Іванаўна Арабейка (нар. 17 студзеня 2001) — сябра Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, студэнтка Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі, абвінавачаная пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Унучка Івана Арабейкі[1].
Палітычны перасьлед
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арабейка была арыштавана ў інтэрнаце 12 лістапада 2020 году ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ(be) паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак)[2][3].
18 лістапада 2020 году сумеснаю заяваю пятнаццаці арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, была прызнана палітычнаю зьняволенаю[4]. 22 сьнежня 2020 году шэфства над палітвязьнем узяла Анэтэ Відман-Маўц, дэпутатка Бундэстагу[5][6]. Відман-Маўц сказала: «Такія адважныя жанчыны, як Яна Арабейка, выступаюць за лепшую будучыню сваёй краіны. Ейнае ўзорнае імкненьне да свабоды й дэмакратыі заслужыла нашую салідарнасьць і глыбокую павагу»[5].
20 студзеня 2021 году сумеснаю заяваю чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацыяў, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захаваньня правоў чалавека ў дзейнасьці праваахоўных органаў(uk), Украінскі Хэльсынскі саюз па правах чалавека(uk), Харкаўская праваабарончая група(uk), Восток-SOS(uk), арышт Арабейка быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае зьнікненьне(pl)[7][8].
16 ліпеня 2021 году суд Савецкага раёну Менску (судзьдзя — Марына Фёдарава, ужо ўнесеная ў Чорны сьпіс Эўразьвязу 17 сьнежня 2020 году за шматлікія палітычна матываваныя прысуды, пракуроры: Настасься Маліко, Раман Чабатароў) прысудзіў Арабейка, якая не прызнала віну, два з паловаю гады пазбаўленьня волі[9][10]. Паводле «Белсату», толькі блізкіх сваякоў пусьцілі на абвяшчэньне прысуду праз «недахоп месцаў», а да будынку суда сьцягнулі тры мікрааўтобусы з АМАПам і патрулі міліцыі[10]. У калідоры суду была чарга больш за 50 чалавекаў; таксама на абвяшчэньне прысуду прыехалі амбасадары Чэхіі, Швэцыі, ЗША й Вялікабрытаніі, але й іх не пусьцілі[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ганна Ганчар. (2021-01-17) «Піша, што трымаецца». Унучка беларускага паэта Івана Арабейкі сустрэне сваё 20-годдзе за кратамі (бел.). Белсат. Праверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2021-10-27 г.
- ^ [1]
- ^ У Білорусі на два місяці заарештували представницю Тихановської (укр.). Украінская рэдакцыя Радыё Свабода(uk) (2020-10-14). Праверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
- ^ Белорусский хельсинский комитет (2020-11-18) Заявление протеста против наступления на ЗБС. Беларускі Хэльсынскі камітэт. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
- ^ а б Members of German Bundestag take over godparenthood for Yana Arabeika, Artur Khalimonchyk and Siarhei Kapanets (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-12-21). Праверана 2021-10-20 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
- ^ STAND WITH BELARUS: PRIGIONIERI POLITICI DELLA SETTIMANA (італ.). Italian Federation for Human Rights (2021-07-08). Праверана 2021-10-20 г. Архіўная копія ад 2021-10-20 г.
- ^ Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів (укр.). Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захаваньня правоў чалавека ў дзейнасьці праваахоўных органаў(uk) (2021-01-20). Праверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2021-10-30 г.
- ^ Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство (укр.). Новинарня(uk) (2021-01-20). Праверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2021-03-07 г.
- ^ Татьяна Неведомская. (2021-07-16) Родные обвиняемых по "делу студентов": Приговор не удивляет (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2021-10-30 г. Архіўная копія ад 2021-10-21 г.
- ^ а б в Вынесены прысуд па «справе студэнтаў»: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады (бел.). Вясна.