Перайсьці да зьместу

Якаў Мілатавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якаў Мілатавіч
па-чарнагорску: Jakov Milatović
па-чарнагорску: Јаков Милатовић
4 сьнежня 2020 — 28 красавіка 2022
Папярэднік Драгіца Сякуліч[d]
з 20 траўня 2023
Папярэднік Міла Джуканавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 сьнежня 1986(1986-12-07)[1] (38 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Выява аўтографу

Якаў Мілатавіч (па-чарнагорску: Јаков Милатовић; нар. 7 сьнежня 1986) — чарнагорскі палітык і эканаміст, прэзыдэнт Чарнагорыі з 2023 року. У 2020—2022 року — міністар эканамічнага разьвіцьця, эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця. Адзін з заснавальнікаў лібэральнай партыі Эўропа цяпер!, найбуйнейшай у парлямэнце.

Па выніках выбараў 2023 року стаў наймаладзейшым прэзыдэнтам краіны ў 36-гадовым веку.