Чарнагорскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарнагорскі ўнівэрсытэт
Univerzitet Crne Gore
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 29 красавіка 1974
Колькасьць пэрсаналу
  • 1273 чал.
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3]
Вэб-сайт ucg.ac.me

Чарнагорскі ўнівэрсытэт (чарнаг. Univerzitet Crne Gore, па-сэрбску: Универзитет Црне Горе, UCG) — адзіны дзяржаўны ўнівэрсытэт Чарнагорыі. Галоўны кампус і старыя факультэты ўнівэрсытэту знаходзяцца ў Падгорыцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт быў заснаваны 29 красавіка 1974 году. На той момант былі арганізаваны:

  • тры факультэты: эканамічны, горадабудаўнічы і юрыдычны (усе ў Цітаградзе);
  • два каледжы: пэдагагічны (Нікшыч) і мараходны (Котар);
  • тры навукова-дасьледчыя інстытуты, асацыяваныя з унівэрсытэтам: гісторыі, аграноміі і біялёгіі, мэдычных дасьледаванняў (усе ў Цітаградзе).

Праз год пасьля заснаваньня ўнівэрсытэту было прысвоена імя Вялька Влахавіча, але ў 1992 годзе вернута ранейшая назва — Унівэрсытэт Чарнагорыі.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Факультэт юрыспрудэнцыі,Падгорыца
Марскі факультэт, Котар

Унівэрсітэт арганізаваны гэтак жа, як большасьць эўрапейскіх унівэрсытэтаў.

Кіраўнічая Рада пад старшынствам рэктара кіруе ўнівэрсытэтам. Вышэйшы акадэмічны орган — унівэрсытэцкі Сэнат.

Факультэты ўзначальваюць дэканы, інстытуты — дырэктары. На факультэтах і ў інстытутах галоўнымі акадэмічнымі органамі зьяўляюцца рады па навукова-выкладчыцкіх пытаньнях.

Вышэйшы студэнцкі орган — студэнцкі Парлямэнт. Прадстаўнікі студэнтаў выбіраюцца ва ўсе ворганы ўнівэрсытэту і факультэтаў.

На дадзены момант працуюць наступныя факультэты (большасьць знаходзіцца ў Падгорыцы):

  • Факультэт эканомікі
  • Факультэт юрыспрудэнцыі
  • Факультэт электратэхнікі
  • Факультэт горадабудаўніцтва
  • Факультэт мэталюргіі і тэхналёгіі
  • Факультэт мэханікі і тэхнікі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Факультэт мэдыцыны
  • Факультэт паліталёгіі
  • Факультэт архітэктуры
  • Факультэт філязофіі разьмешчаны ў Нікшычы. Сваю гісторыю пачынае з 1947 году, калі быў заснаваны пэдагагічны каледж (Viša pedagoška школа) у Цэціне. У 1963 годзе каледж быў пераведзены ў Нікшыч і перайменаваны ў Пэдагагічную акадэмію (Pedagoška akademija). 29 красавіка 1974 году стаў часткай унівэрсытэту. З 1977 па 1988 год школа называлася настаўніцкім факультэтам (Nastavnički fakultet). З 1988 года факультэт вядомы пад бягучай назвай[4].
  • Факультэт прыгожых мастацтваў (Цэціне)
  • Факультэт драматургіі (Цэціне)
  • Музычная акадэмія (Цэціне)
  • Марскі факультэт (Котар)
  • Факультэт турызму і гатэльнага мэнэджменту (Котар)
  • Факультэт прыкладной фізіятэрапіі (Хэрцэг-Нові)

Таксама ў склад унівэрсытэту ўваходзяць наступныя навукова-дасьледчыя інстытуты:

  • Інстытут замежных моў
  • Інстытут біятэхналёгій
  • Інстытут гісторыі
  • Інстытут біялёгіі мора (Котар)

Акрамя таго, ва ўнівэрсытэт уваходзяць:

  • Унівэрсытэцкая бібліятэка
  • Цэнтар інфармацыйных тэхналёгій
  • Цэнтар правоў чалавека
  • Цэнтар міжнароднага навучаньня
  • Цэнтар якасьці

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]