Ядвіга Разьдзялоўская
Ядвíга Разьдзялóўская (дзявоцкае прозьвішча Лясе́ўская, польск.: Jadwiga Lesiewska-Rozdziałowska; 1 сакавіка 1902, Бяла-Падляска, Польшча — 26 жніўня 1992, Маладэчна, Беларусь) — беларуская жывапісіца. Заслужаная дзяячка культуры Польшчы (1982). Сябра Саюзу мастакоў Беларусі.
Ядвіга Разьдзялоўская | |
Імя пры нараджэньні | Ядвіга Лясеўская / Jadwiga Lesiewska |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 сакавіка 1902 |
Месца нараджэньня | Бяла-Падляска, Польшча |
Дата сьмерці | 26 жніўня 1992 |
Месца сьмерці | Маладэчна, Беларусь |
Месца пахаваньня | Маладэчна, Беларусь |
Адукацыя | Варшаўская мастацкая школа |
Занятак | мастачка, партрэтыстка |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Працы | «Раніца» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Чаромха» (1966), «Сказ беларускага лесу» (1984) |
Узнагароды | Заслужаная дзяячка Польшчы |
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў м. Бяла-Падляска[1]. Дзяцінства і юнацтва правяла ў Замосьці. У 1922 годзе скончыла ў мясцовую гімназію[2].
У Прамыслова-мастацкай школе ў Любліне прайшлі два гады яе жыцьця — з 1929-га па 1931-ы. Там яе настаўнікам быў вучань Яна Матэйкі, славуты мастак-жывапісец, графік і вітражыст Юзаф Мэхофэр[3].
Скончыла ў 1939 годзе Варшаўскую мастацкую школу. У час вайны знаходзілася на радзіме мужа ў Баранавічах, засталася ў Беларусі. Падчас вайны не пакінула мастацтва. Працуючы ў баранавіцкім фотаатэлье рэтушоркай, пасьпявала пісаць карціны, у тым ліку і на замову. Брала ўдзел у выставах, што адбываліся пад нямецкай акупацыяй у Баранавічах і Менску ў 1942 годзе, удзельнічала ў працы баранавіцкай мастацкай суполкі «Маладая Беларусь». За гэта яе выслалі ў Казахстан[4].
У 1948 годзе вярнулася ў Беларусь, заснавалася ў Маладэчне[5].
З 1957 г. сябра Беларускага саюзу мастакоў[6].
У 1959—1977 гадах выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва ў Маладэчне Менскай вобласьці. Прымала ўдзел у выстаўках у Румыніі, Фінляндыі, Польшчы[7].
Валодала некалькімі замежнымі мовамі і грала на фартэпіяна[8].
Памерла Ядвіга Разьдзялоўская ў 1992 годзе, пражыўшы 90 год. Пахаваная на маладэчанскіх могілках побач з магілай свайго мужа[9].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творчасьці ўласьцівыя гарманічнасьць калярыту, дакладнасьць мастацкага вобраза, лірычнасьць. Аўтарка сюжэтна-тэматычных карцінаў «Немцы адступаюць» (1946), «У рабства» (1947), «Дом-музей П. І. Чайкоўскага ў Кліне» (1951), «Раніца» (1956), «Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака ў Туганавічах» (1965); партрэтаў «Дзяўчынка ў ружовым» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Цыганка з дзіцем» (1968), «Мастак Б. Шахназараў» (1981); пэйзажаў «Масток» (1956), «Від на аул Кубачы» (1963), «Нясьвіж. Вясна ў парку» (1975), «Вясна ў лесе» (1982); натурмортаў «Кветкі і фрукты», «Вясновы натурморт» (абодва 1963), «Чаромха» (1966), «Белая акацыя», «Натурморт з вінаградам», «Мальвы» (усе 1976), «Натурморт з рабінаю» (1980), «Вязынка», «Рэквіем», «Родныя кветкі» (усе 1982), «Сказ беларускага лесу» (1984) і інш[10].
Працавала таксама ў графіцы[11].
Спадчына Разьдзялоўскай разнастайная ў жанравых адносінах: тэматычная карціна, пэйзаж, інтэр’ер, партрэт, натурморт[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ LESIEWSKA-ROZDZIAŁOWSKA JADWIGA (1902—1992) malarka. Zamościopedia Encyklopedia Miasta Zamościa.
- ^ LESIEWSKA-ROZDZIAŁOWSKA JADWIGA (1902—1992) malarka. Zamościopedia Encyklopedia Miasta Zamościa.
- ^ Сяргей Харэўскі пра Ядвігу Разьдзялоўскую, Onliner, 23 мая 2021, https://people.onliner.by/opinions/2021/05/23/belaruskiya-gistoryki-cikavy-lyos
- ^ Сяргей Харэўскі пра Ядвігу Разьдзялоўскую, Onliner, 23 мая 2021, https://people.onliner.by/opinions/2021/05/23/belaruskiya-gistoryki-cikavy-lyos
- ^ Людміла Цар, У госці да мастачкі Ядвігі Раздзялоўскай, Маладзечанскай газета, 21.03.2022, https://web.archive.org/web/20220727144012/https://mgazeta.by/kultura/item/13143-u-gostsi-da-mastachki-yadvigi-razdzyalo-skaj.html
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 256.

- ^ Зоя Хруцкая, Сёння ўшаноўваюць мастачку Ядвігу Раздзялоўскую, Рэгіянальная газета, 6 чэрвеня 2012, https://web.archive.org/web/20120606181524/http://rh.by/by/161/20/4416/
- ^ Ядвіга Раздзялоўская, "Штодзённасці чароўнае імгненне", Нацыянальны Мастацкі Музей Рэспублікі Беларусь, https://artmuseum.by/events-news/iadviga-razdzialouskaia-shtodzennastci-charounae-imgnenne