Юры Цьвяткоў
Юры Цьвяткоў | |
Імя пры нараджэньні | Юры Мікалаевіч Цьвяткоў |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 лютага 1941 |
Месца нараджэньня | вёска Дворышчы, Себескі раён, Калінінская вобласьць, Расейская СФСР, СССР |
Дата сьмерці | 25 студзеня 2011 |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | апэратар |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1966—1995 |
Сябра ў | Беларускі саюз кінэматаграфістаў[d] |
Узнагароды | Галоўная ўзнагарода Маскоўскага фэстывалю тэлефільмаў (1973), Дзяржаўная прэмія Беларусі (1986), прыз Ерусалімскага міжнароднага кінафэстывалю(en) (1994) |
IMDb | ID nm0875523, nm1106761 |
Юры Цьвяткоў (1941; в. Дворышчы, цяпер Пскоўская вобласьць, Паўночна-заходняя фэдэральная акруга, Расея — 2011, Менск) — апэратар, рэжысэр і сцэнарыст[1]. Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1991).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца. Скончыў Усесаюзны інстытут кінэматаграфіі(en) (1963), пасьля якога працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» (у 1993—1996 гг. кіраўнік). У 1989—1993 гг. быў кіраўніком «Белвідэацэнтру». У 1996—2000 гг. намесьнік міністра культуры Беларусі[2]. У 2001—2005 гг. начальнік Дзяржаўнага рэгістру кінавідэафільмаў і кінавідэапраграмаў Беларусі. У 2006—2008 гг. старшыня Беларускага саюзу кінэматаграфістаў.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьняў мастацкія фільмы «Іду шукаць» (1966, з Ігарам Рамішэўскім) і «Анюціна дарога» (1968). Рэжысэр фільмаў: «Памяць каменя» (1966), «Песьня Палесься» (1968), «Сьпяшайся будаваць дом» (1970), «Веснавая казка» (1971), «Пасьля кірмашу» (1972), «Гэта вясёлая плянэта» (1973), «Ясь і Яніна» (1974), «Леташняя кадрыля» і «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1978), «Хутка і чаго б гэта ні каштавала» (1980), «Пад чужым імем» (1981), «Гісторыя адной тэлеграмы» і «Чарвякову тэрмінова Ленін» (1982), «50-ы сэзон» і «Мост» (1983), «Рэвалюцыя дае нам права» і «Сустрэча, якая вызначыла лёс» (1985), «Чырвоны гвазьдзік» (1986), «Цішка Гартны» (1988), «Быў. Ёсьць. Буду - У.Караткевіч» (1989), «Алесь Гарун» (1990), «Кадыш» (1993), «Чарнобыль і Беларусь» (1994), «Кінарэжысэр Віктар Тураў» (1995)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пайшоў з жыцьця рэжысэр Юры Цьвяткоў // Зьвязда : газэта. — 27 студзеня 2011. — № 16 (26880). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Павал Латушка. Цьвяткоў Юры Мікалаевіч // Культура : газэта. — 29 студзеня 2011. — № 5 (977).
- ^ Галіна Шур. Цьвяткоў Юры // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 97. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
Гэта — накід артыкула пра кінэматограф. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Памерлі 25 студзеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Ўсерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі
- Асобы „Беларусьфільму“
- Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласьці
- Памерлі ў Менску
- Беларускія кінаапэратары
- Беларускія кінарэжысэры
- Беларускія сцэнарысты
- Савецкія кінаапэратары
- Савецкія кінарэжысэры
- Савецкія сцэнарысты
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі
- Выпускнікі ВНУ Масквы