Перайсьці да зьместу

Беларускі відэацэнтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Белвідэацэнтар»)

Каардынаты: 53°53′47″ пн. ш. 27°33′22″ у. д. / 53.89639° пн. ш. 27.55611° у. д. / 53.89639; 27.55611

«Беларускі відэацэнтар»
наркам. Беларускі відэацэнтр
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1989
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Ленінскі раён, вул. К. Маркса, д. 12а
Закрытая 22 студзеня 2016 (8 гадоў таму)
Ключавыя фігуры Юры Ігруша
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя фільм
Матчына кампанія «Беларусьфільм»

«Беларускі відэацэнтар» («БВЦ») — студыя спэцыяльных праектаў пры «Беларусьфільме», створаная ў 1989 року[1].

Разьмяшчалася ў Менску па адрасе вул. Карла Маркса, 12а. Займалася стварэньнем пераважна дакумэнтальнага і кароткамэтражнага кіно[2].

«Беларускі відэацэнтар» створаны ў 1989 року як асобнае вытворча-творчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства. За 2011—2012 гады «Беларускі відэацэнтар» стаў прыбытковым прадпрыемствам пад кіраўніцтвам прадусара Юрыя Ігрушы[3]. Аднак 19 жніўня 2013 году «Белвідэацэнтар» быў далучаны да «Беларусьфільму»[4]. 22 студзеня 2016 року студыя закрытая[5].

  1. ^ ПРОМО ролик "Белорусского видеоцентра"/PROMO clip of "Belarusian Vi (рас.). YouTube (4 сакавіка 2013). Праверана 20 лютага 2017 г.
  2. ^ Белорусский видеоцентр: короткий метр — длинная история (рас.) // Военная газета, 16 сакавіка 2013 г. Праверана 20 лютага 2017 г.
  3. ^ Вольга Чайкоўская. Топ-5 кінападзей году // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2013. — № 237 (27602). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ РУП «Белорусский видеоцентр» (рас.). ООО «Легат бай». Праверана 20 лютага 2017 г.
  5. ^ Тарас Тарналицкий. Документалисты — на заклание // Белорусы и рынок. — 30 января — 5 февраля 2016 г.. — № 3 (1185).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]