Перайсьці да зьместу

Ясь і Яніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ясь і Яніна
па-беларуску: Ясь i Яніна
Жанр кінакамэдыя
Рэжысэр Юры Цьвяткоў
Сцэнарыст Алесь Асіпенка
Самсон Палякоў
У ролях Сьвятлана Акімава
Уладзімер Ціханаў
Уладзімер Мулявін
Леанід Барткевіч
Юры Валынцаў
Кампазытар Уладзімер Мулявін
Эдуард Ханок
Апэратар Тацьцяна Логінава
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 1974
Працягласьць 65 хвілін
Краіна СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

Ясь і Яні́на (па-расейску: Ясь и Янина) — беларускі мастацкі фільм, створаны на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1974 годзе.

Натурныя здымкі праходзілі ў вёсцы Верцялішкі Гарадзенскай вобласьці.

Будатрадаўцы працуюць на будаўніцтве фэрмы, а яшчэ выступаюць як самадзейны ВІА «Песьняры» — пасьля працы на рачным беразе. Яніна палюбілася Ясю, пілоту мясцовага авіяатрада. Ясь у суправаджэньні «Песьняроў» прыязджае сватацца да Яніны, але яна адмаўляе яму. Ясь зьязджае разам са будатрадаўцамі, якім трэба на вучобу ў інстытут. Усе, зразумеўшы што наламалі дроваў, кідаюцца за імі ў пагоню — Яніна зь дзедам-капітанам на баркасе па рацэ, шматлікія спачуваючыя — на маторных і вёсельных лодках зь імі разам, Даніла і Клара на аўтамабілі… Ясь і Яніна ізноў злучаюцца.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]