Юры Алелькавіч (1559—1586)
Выгляд
Юры Алелькавіч. Гравюра А. Зубчанінава з партрэта XVII стагодзьдзя | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 жніўня 1559 |
Памёр | 6 траўня 1586 (26 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Алелькавічы |
Бацькі | Юры Юр’евіч Алелькавіч[1] Кацярына Тэнчынская[d] |
Дзеці | Соф’я Слуцкая |
Юры Юр’евіч Алелькавіч (17 жніўня 1559 — 6 траўня 1586) — грамадзкі і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
За Ю. Алелькавічам княскі двор у Слуцку зрабіўся буйным культурным цэнтрам[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік княскага роду Алелькавічаў, старэйшы сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Аляксандра і Яна Сямёна, разам зь якімі падарожнічаў па эўрапейскіх унівэрсытэтах[3].
У 1582 годзе пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Верхні і Ніжні замкі і Старое Места ў Слуцку, частку Слуцкага княства, Весічы і інш.
Уласнаруч напісаў Слуцкае Эвангельле (1585)[4].
У шлюбе з Барбарай Кішка меў дачку Соф’ю, да якой па ягонай сьмерці адыйшло Слуцкае княства.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/VKL.pdf.zip/VKL_1.pdf/219_1332x9999.jpeg
- ^ П. Р. Казлоўскі. Алелькавічы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 101.
- ^ Настасся Скеп’ян. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой // «Культура» № 47 (813), 24 лістапада 2007.
- ^ Валерый Пазднякоў. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 219.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2