Мэлянома

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мэлянома

Мэлянома — злаякасная пухліна мэлянаўтваральнай тканкі, што дае лімфагенныя, гематагенныя мэтастазы. Вузы пухліны й навакольныя тканкі ўтрымліваюць мэлянін, але й нам вядомыя беспігмэнтавыя мэляномы. Разьвіваецца ў скуры, пігмэнтавай абалонцы вока, мазгавых абалонках, мазгавой субстанцыі наднырачнікаў, зрэдку ў сьлізьніцах. У палове выпадкаў разьвіваецца з радзімак[1]. Утварэньне пухліны папярэджваецца выдаленьнем радзімак у траўманебясьпечных месцах. Спрыяльнымі чыньнікамі ёсьць націраньне радзімак, сонечныя апёкі і паходы ў салярый[2].

Паводле формы мы вылучаем 2 тыпы мэляномаў:

  1. якая распаўсюджваецца па паверхні (карычневая пляма з ружовымі й чорнымі ўкрапваньнямі),
  2. вузлавая (сіне-чорны вузел).

Вузлы багатыя судзінамі, мяккія, нераўнамернай афарбоўкі.

Вузы: зорчатыя, верацёнападобныя, вычварныя, паліморфныя. Мэлянацыты могуць групавацца ў клеткавыя жмуткі, якія ідуць уздоўж судзінаў. Калі вузы пухліны распадаюцца, у навакольных тканках назіраюцца адкладаньні пігмэнту, ён трапляе ў кроў, пераходзіць у брульлі (мачу) й праз нейкі час пасьля забору брульлёў на аналіз надае ім цёмнае адценьне. Мэлянацыты — вузы нэўрагеннага паходжаньня, якія напрацоўваюць мэлянін (бура-чорны пігмэнт), яны ёсьць субстратам для разьвіцьця злаякасных пухлінаў, менаваных мэлянома, або мэлянаблястома. Пігмэнтавы нэвус нельга прылічаць да запраўдных пухлінаў, бо ён, як высьветлілася, ёсьць ганай у разьвіцьці.

Мэлянома найчасьцей узнікае на сьпіне ў мужчынаў і на нагах у жанчынаў, але можа зьявіцца на любым месцы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Надзея Нікалаева. Як не праміргаць мэляному // Краіна здароўя. — 24 лістапада 2010. — № 61 (230). — С. 3.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. Траўмуецца радзімка? Тэрмінова выдаляйце // Краіна здароўя. — 16 сьнежня 2010. — № 67 (234). — С. 6.
  3. ^ Smitha Mundasad. Skin cancer 'linked to package holiday boom' BBC. 6 красавіка 2015

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мэляномасховішча мультымэдыйных матэрыялаў