Перайсьці да зьместу

Кітайскі юань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юань рэнмінбі»)
Юань
Краіна Кітай
Падзел цзяо
Код ISO-4217 CNY
Скарачэньне RMB
Сымбаль ¥
Цэнтральны банк People's Bank of China[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1949
Папярэдняя валюта Mengjiang yuan[d]
Абменны курс:
(31 верасьня 2018 г.)
$0,15[1]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Юань (кіт. , 圆,圓) — валюта Кітайскай Народнай Рэспублікі. Афіцыйная назва — Жэньміньбі (кіт.: 人民币 — народная валюта).

Адзін юань дзеліцца на 10 цзяо (кіт. 角), а адзін цзяо — на 10 фэняў (кіт. 分). Паралельна ў кітайскай мове юань мае мянушку «мао» (кіт. 毛 — волас), бо гэтым самым герогліфам пішацца папулярнае ў Кітаі прозьвішча, якое меў Мао Цзэдун). Усе грашовыя адзінкі, як самая малая 1 фэнь, так і найбольшая 100 юаней, існуюць у выглядзе банкнот. Існуюць і манэты — ад 1 фэня да 1 юаня.

Міжнароднае выкарыстаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2011 г. Сусьветны банк (Вашынгтон, ЗША) упершыню выпусьціў 2-гадовыя аблігацыі на 500 млн юаняў ($76 млн) для продажу ў Ганконгу[2]. Паводле Банка міжнародных разьлікаў (Базэль, Швайцарыя), за тры гады з 2010-га па 2013-ы штодзённае абарачэньне кітайскага юаню патроілася і дасягнула $120 млрд за дзень у 2013 годзе. У выніку кітайскі юань узьняўся зь 17-га на 9-е месца сярод найбольш гандляваных валютаў сьвету[3]. У 2015 годзе Міжнародны валютны фонд уключыў кітайскі юань у свой кошык рэзэрвовых валют.

У сакавіку 2010 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Народны банк Кітаю падпісалі пагадненьне аб абмене беларускіх рублёў на 20 млрд юаняў[4]. 27 ліпеня 2021 год «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазытарый каштоўных папераў» («РЦДКП») Міністэрства фінансаў Беларусі ўпершыню прыняў на захоўваньне 2 выпускі карпаратыўных аблігацыяў у юанях. 15 ліпеня 2021 году ТАА «Інтэлект-лізінг» выпусьціла 20-гадовыя аблігацыі аб’ёмам 120 асобнікаў па 10 000 юаняў на тэрмін да 25 сакавіка 2041 году[5]. 18 сакавіка 2022 году Беларуская валютна-фондавая біржа ўвяла штодзённы абмен беларускіх рублёў і кітайскіх юаняў[6].

6 ліпеня 2022 году «Беларусбанк» пачаў адкрываць уклады ў кітайскіх юанях для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў. Тэрмін укладу складаў ад 92-х дзён (3-х месяцаў) да 1090 дзён (3-х гадоў). Стаўкі па ўкладах дасягалі 3,5 % гадавых[7].

  1. ^ Фінансава-статыстычная справаздача за 3 кварталы 2018 году (анг.) // Народны банк Кітаю, 19 кастрычніка 2018 г. Праверана 27 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ Сусьветны банк упершыню выпусьціў аблігацыі ў юанях // Зьвязда : газэта. — 6 студзеня 2011. — № 3 (26867). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Юань упершыню ўвайшоў у дзясятку самых гандляваных сусьветных валют // Зьвязда : газэта. — 7 верасьня 2013. — № 168 (27533). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Ігар Грышын. Нацбанк атрымаў 6 млрд юаняў // Зьвязда. — 26 лістапада 2010. — № 228 (26836). — С. 1.
  5. ^ У дэпазытарную сыстэму Беларусі ўпершыню прынятыя на захоўваньне карпаратыўныя аблігацыі ў юанях // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 ліпеня 2021 г. Праверана 28 ліпеня 2021 г.
  6. ^ Таргі юанямі пачнуць праводзіць на Беларускай валютна-фондавай біржы // БелТА, 16 сакавіка 2022 г. Праверана 17 сакавіка 2022 г.
  7. ^ «Беларусбанк» пачаў адкрываць уклады для юрыдычных асобаў у кітайскіх юанях // БелТА, 6 ліпеня 2022 г. Праверана 6 ліпеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кітайскі юаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў