Перайсьці да зьместу

Эўстатыяс Альтыніс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўстатыяс Альтыніс
Дата нараджэньня 1772[1]
Месца нараджэньня
  • Загора[d]
Дата сьмерці 1815[1][2]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак іканапісец, маляр, прафэсар, разьбяр па дрэве
Псэўданімы Eustatie Altini і Eustache Altini
Жанры іканапіс[d]
Плынь нэаклясыцызм

Эўста́тыяс Альты́ніс (па-румынску: Eustație Altini, па-грэцку: Ευστάθιος Αλτίνης) — малдаўскі мастак грэцкага паходжаньня. Спэцыялізаваўся на дэкаратыўным мастацтве і іканастасах.

Нарадзіўся ў Грэцыі, калі яна яшчэ была часткай Асманскай імпэрыі. У 1780 годзе пасьля Пэляпанэскага паўстаньня і далейшага ўдьзелу Расеі ў грэцкае палітыцы, прыхільнікі незалежнасьці Грэцыі падвергуліся перасьледу, таму ягоная сям’я ўцякла ў Ясы, які на той час быў памежным горадам у паўаўтаномнай правінцыі, падкантрольнай фанарыётам. Там ён упершыню вывучаў мастацтва ў мясцовага жывапісца на імя Нікалае.

Ягоны талент прыцягнуў увагу, і ў 1789 годзе пры падтрымцы Аляксандра Іпсылянтыса, ваяводы Валахіі, ён здолеў выправіцца ў Вену, каб паступіць у Акадэмію выяўленчых мастацтваў. Там ён навучаўся ў Гэнрыха Фрыдрыха Фюгера, Ёгана Баптыста Лямпі і Губэрта Маўрэра. Гэтым ён упершыню пазнаёміўся і зьведаў узьдзеяньне заходняга мастацтва. Пазьней, гэта дапамагло Альтынісу пасьпяхова выкарыстоўваць пэрспэктыву і сьвятлацень у традыцыйным жывапісу іконаў. Паколькі Ясы ў той пэрыяд знаходзіўся пад расейскай акупацыяй, мяркуецца, што князь Рыгор Пацёмкін быў заступнікам мастака, аднак гэтыя зьвесткі ня ёсьць дакумэнтаванымі.

У 1802 годзе мастак стварыў сваю першую вядомую ікону ў царкве Бану ў Ясах. Яе замовіў Якаў Стамаці, мітрапаліт Малдавіі, які быў прыхільнікам расейскай асьветы. Аднымі з найбольш вядомых ягоных іканастасаў былі створаны дзеля царквы Сьвятога Сьпірыдона ў 1813 годзе. Акрамя іконаў, зрабіў некалькі партрэтаў нерэлігійнага характару, у асноўным жанчынаў. На працягу апошніх гадоў ён вёў клясу жывапісу ў Княжацкай акадэміі ў Ясах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]