Этэльрэд Неразумны
Этэльрэд Неразумны Æðelræd Unræd | |
Кароль Ангельшчыны | |
---|---|
18 сакавіка 978 — 1013 | |
Папярэднік | Эдўард Пакутнік |
Наступнік | Свэн Вілабароды |
3 лютага 1014 — 23 красавіка 1016 | |
Папярэднік | Свэн Вілабароды |
Наступнік | Эдмунд II |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 968 , Ўэсэкс, Ангельшчына |
Памёр | 23 красавіка 1016, Лёндан, Ангельшчына |
Дынастыя | Ўэсэкская дынастыя |
Жонкі | Эльфгіфу, Эма Нармандзкая |
Бацька | Эдгар |
Маці | Эльфрыда |
Этэльрэд Неразу́мны (па-стараангельску: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Ангельшчыны 978—1013 і 1014—1016, прадстаўнік Ўэсэкскай дынастыі. Сын Эдгара й Эльфрыды. Быў абвешчаны каралём Ангельшчыны пасьля забойства свайго зводнага брата Эдўарда.
Часы панаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Панаваньне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасьцю сутычак з вікінгамі. У дзень сьвятога Брайса 13 лістапада 1002 году на загад Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Ангельшчыне. Гэта прывяло да нападу з боку Свэна Вілабародага, які ў пэрыяд з 1003 па 1007 гады зьдзейсьніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свэн атрымаў адступныя, і напады скончыліся да 1013 году, калі дацкі конунг захапіў ангельскі сталец. Этэльрэд зьбег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свэн сканаў, і Ўітэнагемот зноўку абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флёт абвесьціў каралём Кнуда, сына Свэна, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.
Спадкаемцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Этэльрэд меў ня менш за 16 дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, спадкаваў трон. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандзкай. У 1042 годзе сын Эмы, Эдўард Спавяданьнік, таксама абіраецца каралём Ангельшчыны. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменьнік Эмы й кузэн Эдўарда, выкарыстаў гэтую роднасьць як падставу ангельскай кароны.
Мянушка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сучаснай ангельскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаангельскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што імя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэньні з такой мянушкай было проста гульнёй словаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ethelred the Unready // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Lundy D. R. Æthelred II 'the Unready', King of England // The Peerage (анг.)
- ^ а б Aethelred II. // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
Папярэднік Эдўард Пакутнік |
Кароль Ангельшчыны 978—1013 |
Наступнік Свэн Вілабароды |
Папярэднік Свэн Вілабароды |
Кароль Ангельшчыны 1014—1016 |
Наступнік Эдмунд II |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Этэльрэд Неразумны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Англа-саксонская хроніка. 920—1014 гады (анг.)
- Старонка на anglo-saxons.net (анг.)
- Рыжоў К.: Усе манархі сьвету. Заходняя Эўропа (рас.)
|