Імпэрыя інкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імпэрыя інкаў
кеч. Tawantinsuyu
1438—1533
Сьцяг Імпэрыі інкаў
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Імпэрыі інкаў

Тэрыторыя імпэрыі інкаў у час найбуйнейшага росквіту

Афіцыйная мова кечуа
Сталіца Куска
Форма кіраваньня абсалютная манархія
Цяпер зьяўляецца часткай Аргентына Аргентына,
Балівія Балівія,
Калюмбія Калюмбія,
Пэру Пэру,
Чылі Чылі,
Эквадор Эквадор

Імпэ́рыя і́нкаў (на кечуа: Tawantinsuyu«чатыры рэгіёны») — самая вялікая імпэрыяй Амэрыцы ў дакалюмбавай гісторыі[1] і, магчыма, самая вялікая імпэрыя сьвету пачатку XVI стагодзьдзя[2]. Ейная палітычная і адміністрацыйная структура была самай складанай сярод карэнных народаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы[3]. Адміністрацыйны, палітычны і вайсковы цэнтар імпэрыі быў разьмешчаны ў горадзе Куска, на тэрыторыі сучаснай краіны Пэру. Сама ж цывілізацыя інкаў паўстала з горнай мясцовасьці Пэру напачатку XIII стагодзьдзя. Апошняя крэпасьць інкаў была заваяваная гішпанцамі ў 1572 годзе.

Ад 1438 да 1533 гадоў інкі ўключылі ў сваю дзяржаву большую частку заходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, з цэнтрам у Андах, выкарыстоўваючы заваёву і мірнае засваеньне, нароўні зь іншымі мэтадамі. У час найбольшага росквіту імпэрыя ўключала ў свой склад тэрыторыі Пэру, вялікую частку сучаснага Эквадора, заходнюю і паўднёвую часткі цэнтральнай Балівіі, паўночны захад Аргентыны, паўночную і цэнтральную частку Чылі і невялікую частку на паўднёвам захадзе Калюмбіі. Агульную тэрыторыю былой дзяржавы можна было параўнаць з гістарычнымі імпэрыямі Эўразіі. Афіцыйнай мовай імпэрыі была кечуа[4]. У імпэрыі існавалі шматлікія формы пакланеньня, большасьць якіх адносілася сьвятога Ўака, аднак на дзяржаўным узроўні заахвочваўся культ бога сонца Інці[5]. Паводле інцкай традыцыі імпэратар лічыўся сынам сонца[6].

Імпэрыя інкаў была ўнікальная з удікам таго, што ў ёй не існавала многіх функцыяў, якія шырока выкарыстоўваліся ў Эўропе і Азіі. Інкі бракавалі выкарыстаньне колавых транспартных сродкаў. Яны не выкарыстоўвалі цяглавых жывёлаў, якія маглі б цягнуць плугі. Яны ня мелі ведаў па жалезу і сталі, а таксама ў іх не было клясычнай сыстэмы запісу. Нягледзячы на ​​гэтыя меркаваныя недахопы, інкі былі ў стане пабудаваць адну з самых вялікіх імпэрыяў[7]. Асаблівасьці імпэрыі інкаў крыюцца ў манумэнтальнай архітэктуры, у асаблівасьці з выкарыстаньнем каменьня, шырокай сетцы дарог, які дасягалі ўсе куткі імпэрыі, дробных тканых тэкстыльных вырабах, выкарыстаньні вузлаватых радкоў для ўліку і сувязі (кіпу) і інавацыях у сельскай гаспадарцы.

Эканоміка інкаў на сёньняшні дзень апісваецца дасьледчыкамі па рознаму, як то фэадальнай, рабаўніцкай ці сацыялістычнай, пры гэтым як сацыялістынм раем, гэтак і сацыялістынай тыраніяй[8]. Імпэрыя функцыянавала ў асноўным без выкарыстаньня грошай і рынкаў. Наадварот, абмен тавараў і паслугаў, быў заснаваны на ўзаемнасьці паміж грамадзянскімі асобамі, групамі і дзяржаўным кіраўніцтвам. Падаткі складаліся з працоўнага абавязку чалавека перад імпэрыяй. Кіраўніцтва імпэрыі, якому тэарэтычна належылі ўсе сродкі вытворчасьці, перадавала правы на доступ да зямлі і тавараў, а таксама прадуктаў харчаваньня і напояў у сьвяточных застольляў для сваіх падданых[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Schwartz, Glenn M.; Nichols, John J. «After Collapse: The Regeneration of Complex Societies». University of Arizona Press 2010. ISBN 978-0-8165-2936-0
  2. ^ Moseley, Michael E., «The Incas and their Ancestors», London: Thames and Hudson 2001, p. 7
  3. ^ Mark A. Burkholder and Lyman L. Johnson, «Colonial Latin America», 7th edition. New York: Oxford University Press 2010, p. 19
  4. ^ «Quechua, the Language of the Incas». Tour in Peru.
  5. ^ «The Inca». All Empires.
  6. ^ «The Inca». The National Foreign Language Center at the University of Maryland.
  7. ^ McEwan, Gordon F. (2006). «The Incas: New Perspectives», New York: W. W. Norton & Co, p. 5
  8. ^ La Lone, Darrell E. «The Inca as a Nonmarket Economy: Supply on Command versus Supply and Demand», p. 292.
  9. ^ Morris, Craig and von Hagen, Adrianna, «The Incas», London: Thames & Hudson 2011, pp. 48–58

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]