Дыега Вэляскес дэ Куэльяр
Выгляд
Дыега Вэляскес дэ Куэльяр | |
Дата нараджэньня | 1465 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 12 чэрвеня 1524 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | ліхаманка |
Занятак | канкістадор, вайсковец |
Сябра ў | Columbus Conquistador of America[d] |
Дыега Вэляскес Кансуэла дэ Куэльяр (па-гішпанску: Diego Velázquez de Cuéllar; 1456, Куэльяр, Сэговія — 12 чэрвеня 1524, Сант’яга-дэ-Куба) — гішпанскі канкістадор, заваёўнік Кубы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Куэльяр у правінцыі Сэговія у шляхетнай сям’і. Удзельнічаў у другой экспэдыцыі Хрыстафора Калюмба, прыбыў зь ім у 1493 годзе на востраў Гаіці. Распачаў некалькі экспэдыцыяў на Юкатан, Флорыду і Мэксыку. Куэльяр зьяўляецца заснавальнікам некалькіх гарадоў у Лацінскай Амэрыкі, як то Сант’яга-дэ-Куба і Гаваны.
У 1511 годзе пачаў заваёву вострава Куба і быў прызначаны ягоным губэрнатарам. Гэтую пасаду займаў да сваёй сьмерці. Памёр ад ліхаманкі, пахаваны ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыега Вэляскес дэ Куэльяр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |