Элісабэт Муцан-Марцінэгу
Элісáбэт Муцáн-Марцінэгу (па-грэцку: Ελισάβετ Μουτζάν-Μαρτινέγκου; нар. кастрычнік 1801, выспа Закінтас, Рэспубліка Сямі Выспаў, пазьней Злучаныя Штаты Іянічных Выспаў ― 9 лістапада 1832, Закінтас, Злучаныя Штаты Іянічных Выспаў пад брытанскім прыязным пратэктаратам) ― грэцкая пісьменьніца, паэтка, драматургіня і перакладніца[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эліcабэт Муцан, якая нарадзілася ў 1801 годзе, паходзіла з арыстакратычнай сям'і выспы Закінтас. Яна атрымлівае хатнюю адукацыю ў рэлігійных настаўнікаў, шмат навучалася самастойна. Вывучыла некалькі моваў, у тым ліку старажытнагрэцкую, італійскую і францускую. Захопленая літаратурай і навукай, яна прысьвяціла сябе напісаньню вершаў, п'есаў на грэцкай і італійскай мовах і перакладам старажытнагрэцкай літаратуры[2].
Ейным жаданьнем было прысьвяціць сябе навуцы і пісьменству. Але бацькі прымушаюць яе выйсьці замуж, хоць і з цяжкасьцю знаходзяць ёй мужа на выспе. Для яе, нарэшце, знайшоўся муж, Нікалас Марцінэгу, але ён адцягваў заключэньне шлюбнай дамовы доўгімі перамовамі, на працягу 16 месяцаў, аб суме пасагу. Шлюб быў заключаны ўлетку 1831 г.[3]
Элісабэт памерла 9 лістапада 1832 г., праз два тыдні пасьля нараджэння свайго сына Елісаветыя Марцінэгу ў выніку ўскладненьняў падчас родаў[4].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дадатак да сваёй аўтабіяграфіі, якая зьяўляецца самым вядомым творам пісьменьніцы, яна напісала каля дваццаці п'есаў на грэцкай і італійскай мовах, пераклала старажытныя тэксты і склала некалькі вершаў. Ейная аўтабіяграфія, прасякнутая філязофскімі прынцыпамі Асьветніцтва, уключае таксама разважаньні пра Францускую рэвалюцыю і зьняволеньне жанчынаў. Яна зьяўляецца адной зь першых грэцкіх фэміністак, у прыватнасьці, у літаратуры[5].
Аўтабіяграфія была апублікаваная пасьмяротна ейным сынам у 1881 годзе. У кнігу тады таксама ўвайшлі некаторыя ейныя вершы. Ад ейнай спадчыны, апроч аўтабіяграфіі, засталося зусім мала ейных твораў, бо ейныя архівы былі зьнішчаныя падчас землятрусу на Закінтасе 1953 году[6].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Στο μυθιστόρημα Οι Επισκέπτες (1979) της Διδώς Σωτηρίου, εκδόσεις Κέδρος.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sophia Dinissi, «Moutzan-Martinegou, Élizabeth [Zante 1801 - Id. 1832]», dans Béatrice Didier, Antoinette Fouque et Mireille Calle-Gruber (dir.), Dictionnaire universel des créatrices, Éditions Des femmes, 2013, p. 3048.
- ^ Sophia Dinissi, «Moutzan-Martinegou, Élizabeth [Zante 1801 - Id. 1832]», dans Béatrice Didier, Antoinette Fouque et Mireille Calle-Gruber (dir.), Dictionnaire universel des créatrices, Éditions Des femmes, 2013, p. 3048.
- ^ "Elizabeth Moutzan-Martinegkou". POLYSEMi Portal. 2019-04-06, https://web.archive.org/web/20221014105734/https://polysemi.di.ionio.gr/index.php/2019/04/06/elissavet-moutzan-martinegkou/
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Часам рукапісы не гараць — іх паглынае землятрус, Новы Час, 21-09-2022, https://novychas.online/kultura/czasam-rukapisy-ne-harac-ih-pahlynae-zemljatrus
- ^ Denissi, Sophia (2001). "The Greek Enlightenment and the Changing Cultural Status of Women", ΣΥΓΚΡΙΣΗ/Comparaison. 21.
- ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Часам рукапісы не гараць — іх паглынае землятрус, Новы Час, 21-09-2022, https://novychas.online/kultura/czasam-rukapisy-ne-harac-ih-pahlynae-zemljatrus